На Віцебшчыне дзеючыя дэпутаты парламента масава выступаюць у мясцовых СМІ
"Віцебская Вясна" паведамляе, што ў рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ. Усю гэтую актыўнасць можна расцаніць як прыхаваную незаконную агітацыю ў перыяд рэгістрацыі.
Так, дэпутат па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 20 Аляксей Ягораў 8 студзеня правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Аршанскія дэпутаты беларускага парламента Іна Крачак і Віталь Васюкоў павіншавалі жыхароў раёна з навагоднімі святамі.
Меркаваннем аб адзіным дні галасавання падзялілася ў віцебскай газеце сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Таццяна Аўтухова.
З інфармацыяй аб навацыях выбарчага заканадаўства, дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, правядзенні адзінага дня галасавання выступіла Святлана Адзінцова, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"