Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ала Смаляк: "Я ніколі не прагаласую за беспрацоўнага"

Сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Ала Смаляк, у праграме «Скажы-не маўчы» напярэдадні першага дня датэрміновага галасавання разважала пра ролю сям'і ў выхаванні грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму і адказнасці за сваю краіну.

Яна выказала крыўду за тое, што ў канцы мінулага года Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа прыпыніла сяброўства БКК.

Сярод яе выбарчых пасылаў варта адзначыць некалькі:

"Не пойдзеш на выбары – значыць ты супраць міру ў краіне", альбо «Я ніколі не прагаласую за беспрацоўнага».

У той жа час сярод кандыдатаў ў Гомельскі абласны савет налічваецца пяць беспрацоўных: па Алімпійскай акрузе №1 балатуецца Марк Сокал, па Цыялкоўскай №15 Наталля Сідзькова. Сярод беспрацоўных таксама Дзмітрый Грыбоўскі з Мазыршчыны, Юля Піскун і Максім Заяц.

А вось як выглядае працэс галасавання на Гомельшчыне пасля таго, як Лукашэнка забараніў здымку запоўненых бюлютэняў.

Каб пракантраляваць закон, кабінкі для галасавання пазбавілі шторак.

Прапагандысты аргументавалі гэтае рашэнне тым, што здымка запоўненага бюлютэня "парушае таямніцу галасавання", піша «Флагшток».

Падобна, што ўвядзенне забароны на здымку не датычыцца работнікаў дзяржСМІ. Іх рэсурсы масава публікуюць такія фота.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».