Па ўсёй краіне адбываецца хваля ператрусаў у назіральнікаў_ц за выбарамі-2020
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў_ц на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
У былых назіральнікаў_ц правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". З імі таксама запісваюць "пакаяльныя відэа".
Праваабаронцы расцэньваюць гэты чарговы напад на грамадзянскую супольнасць як помсту за актыўнасць усіх незалежных назіральнікаў на выбарах 2020 года.
На цякучай электаральнай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвясцілі аб запуску менавіта экспертнай місіі па назіранні за выбарамі без разгортвання сеткі назіральнікаў.
"Мы цяпер вядзем экспертную місію назірання, таму што былі ўпэўнены ў тым, што будуць рэпрэсіі ў адносінах да праваабаронцаў і валанцёраў, і вось яны пачаліся нават без аніякіх падставаў. Гэта наступствы падвышэння ўзроўню рэпрэсій напярэдадні выбараў, яны закрануць так ці інакш усіх палітычна і грамадска актыўных людзей", — заявіў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.
Заява аб пачатку экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* ў Беларусі 25 лютага 2024 года