На Віцебшчыне вызначылі месцы, забароненыя для пікетаванняў падчас выбараў
Райвыканкамы і раённыя газеты Віцебскай вобласці размясцілі на сваіх афіцыйных сайтах рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання.
У Глыбоцкім раёне забаронена пікетаваць на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, пракуратуры Глыбоцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Глыбоцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусі, Глыбоцкага раённага аддзела міжраённага аддзела прымусовага выканання, ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, рэгіянальнага ўпраўлення №17 г. Глыбокае ААТ НКФА “Белінкагруп”, сельскіх выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі вакзала і аўтастанцыі, аб'ектаў вода-, цепла-, газа- і энергазабеспячэння. Дакумент падпісалі намеснік старшыні глыбоцкага райвыканкама Сяргей Кашміла і кіраўніка справамі Іна Султанава.
У Бешанковіцкім раёне забаронена пікетаваць на адлегласці менш за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Бешанковіцкага раёна, пракуратуры Бешанковіцкага раёна, ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Бешанковіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрыторыі рынка, ад будынкаў гандлёвых аб'ектаў, Цэнтра банкаўскіх паслуг № 203 адкрытага акцыянернага таварыства "Беларусбанк" г. п. Бешанковічы, Цэнтра банкаўскіх паслуг № 206 у г. п. Бешанковічы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства "Белаграпрамбанк". Забаронена пікетаваць на цэнтральнай плошчы, на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, культуры, спорту, на праезных частках аўтамабільных дарог, прыпынках грамадскага транспарту, парковачных месцах транспартных сродкаў, аўтастанцыях, аб'ектах вода -, цепла - і энергазабеспячэння.
У Браслаўскім раёне забаронена праводзіць пікеты на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, суда Браслаўскага раёна, пракуратуры Браслаўскага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь", Браслаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісарыята Браслаўскага раёна, сельскіх выканаўчых камітэтаў, Цэнтра банкаўскіх паслуг № 205 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Браславе, устаноў адукацыі, аховы здароўя, воінскіх часцей, аўтастанцыі, за межамі межаў населеных пунктаў, у межах дваровых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў, пешаходных зон і пераходаў, тратуараў, аўтамабільных стаянак і парковак.
У Докшыцкім раёне забаронена пікетаваць на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Докшыцкага раёна, пракуратуры Докшыцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Докшыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Докшыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы «Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Забаронена пікетаваць каля арганізацый аховы здароўя, культуры, спорту, адукацыі; каля аб'ектаў чыгуначнага транспарту, аўтавакзалаў, мастоў, на праезнай частцы аўтамабільных дарог.
У Міёрскім раёне забаронена пікетаваць на Плошчы памяці загінулых змагароў у горадзе Мёры; тэрыторыі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту; тэрыторыі таварыства з абмежаванай адказнасцю "Металапракатная кампанія"; тэрыторыі гарадскога рынку № 1, размешчанага па вуліцы Леніна, 70, у горадзе Мёры; тэрыторыі гарадскога рынку, размешчанага па вуліцы Дзвінскай, 16а, у горадзе Дзісне; на мастах, праезнай частцы аўтамабільных дарог, прыпынках грамадскага транспарту, парковачных месцах транспартных сродкаў. Забаронена пікетаваць на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Міёрскага раённага выканаўчага камітэта, Дзісенскага гарадскога выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Міёрскага раёна, пракуратуры Міёрскага раёна, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, ваеннага камісарыята Міёрскага раёна, пажарных аварыйна-выратавальных частак і пастоў Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь", чыгуначнай станцыі Мёры, аўтастанцый, аб'ектаў вода -, цяпло- і энергазабеспячэння, установы "Рэдакцыя раённай газеты "Міёрскія навіны", участка паштовай сувязі Мёры Глыбоцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі " Белпошта». Забаронена пікетаваць на адлегласці менш за 100 метраў ад тэрыторыі рынку № 1, размешчанага па вуліцы Леніна, 70, у горадзе Мёры, ад крамы "Санта" таварыства з абмежаванай адказнасцю "Санта Рытэйл" па вуліцы Ягора Томкі, 11, у горадзе Мёры, ад тэрыторыі вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "Міёрскі мясакамбінат", ад тэрыторыі Міёрскага вытворчага ўчастка адкрытага акцыянернага таварыства "Полацкі малочны камбінат" , ад Міёрскага раёна газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення "Браслаўгаз" вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз", ад будынка Дзісненскага гарадскога Дома культуры дзяржаўнай установы культуры "Міёрскі Цэнтр культуры і народнай творчасці".
У Талочынскім раёне забаронена пікетаваць на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Талачынскага раённага выканаўчага камітэта, сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Талачынскага раёна, пракуратуры Талачынскага раёна, ваеннага камісарыята Талачынскага раёна, Талачынскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Талачынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, устаноў адукацыі, арганізацый вода -, цяпло- і энергазабеспячэння, ад тэрыторый рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Талачынскі кансервавы завод", таварыства з абмежаванай адказнасцю "Каханоўскі трубны завод "Белтрубпласт". На адлегласці менш за 100 метраў — ад будынкаў устаноў аховы здароўя, аддзела ўнутраных спраў Талачынскага райвыканкама. Забаронена пікетаваць на праезных частках аўтамабільных дарог, прыпынках грамадскага транспарту, парковачных месцах транспартных сродкаў, мастоў, аб'ектах чыгуначнага транспарту, аўтастанцыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"