Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На цэнтральных плошчах і каля рэдакцый. Дзе на Міншчыне забаронена збіраць подпісы па вылучэнні кандыдатаў 

Ілюстрацыйнае фота. Цэнтральная плошча ў Старых Дарогах
Ілюстрацыйнае фота. Цэнтральная плошча ў Старых Дарогах

На афіцыйных сайтах 22 райвыканкаў Мінскай вобласці апублікаваны рашэнні аб месцах, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць дзявятага склікання. Амаль ва ўсіх раёнах Міншчыны забаронена пікетаваць на цэнтральных плошчах горада, на прыпынках грамадскага транспарту; аўтавакзалах, каля будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, пракуратуры. У некаторых раёнах таксама нельга збіраць подпісы на кірмашах, каля сталовых, у парках, а таксама ў жыллёвых кааператывах. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае падрабязнасці.

Барысаў

7 снежня Барысаўскі райвыканкам вызначыў сваім рашэннем месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання на тэрыторыі Барысаўскага раёна. Так, чыноўнікі забаранілі пікетаваць на каля 100 аб'ектах. Гэта рэкорд сярод усіх райвыканкамаў па колькасці забароненых месцаў.

Так, напрыклад, нельга пікетаваць на прылеглых тэрыторыях усіх заводаў раёна, на пасадачных платформах чыгуначных станцый "Барысаў", "Навасады", "Прыяміна", прыпыначных пунктах чыгункі на тэрыторыі Барысаўскага раёна, аўтавакзала г. Барысава, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, у падземных пераходах, на прылеглых тэрыторыях да будынкаў культурна-відовішчных устаноў, а таксама аб'ектаў гандлю ў г. Барысаве, устаноў аховы здароўя і ўстановам адукацыі, вайсковых частак, складоў захоўвання зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Нельга збіраць подпісы і на тэрыторыі Барысаўскага Парку культуры і адпачынку ім. М.Горкага.

Таксама забаронена ладзіць пікеты на прылеглай тэрыторыі да будынкаў Барысаўскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў, Барысаўскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў, Барысаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Барысаўскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Мінскае абласное ўпраўленне МНС", Барысаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці, Барысаўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, пракуратуры Барысаўскага раёна, суда Барысаўскага раёна, ваеннага камісарыята Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці.

Поўны спіс забароненых месцаў можна знайсці тут.

Пухавічы

5 снежня Пухавіцкі райвыканкам вызначыў месцы, якія забаронены для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў. Чыноўнікі Мар'інай Горкі не так расшчэдрыліся на спіс забароненых месцаў, як у Барысаве.

Так, нельга пікетаваць на цэнтральнай плошчы ў г. Мар'іна Горка; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта, Праўдзінскага пасялковага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Пухавіцкага раёна, пракуратуры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода -, цепла-і энергазабеспячэння, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі); на мастах і пуцеправодах; на праезнай частцы аўтамабільных дарог; на прыпынках грамадскага транспарту; на аб'ектах чыгуначнага транспарту; на адлегласці менш за 50 метраў ад аб'ектаў гандлю; на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя; на адлегласці менш за 50 метраў ад тэрыторый буйных прадпрыемстваў; на аўтамабільнай стаянцы паблізу чыгуначнага вакзала па вул. Кастрычніцкай у г. Мар'іна Горка.

Цікава, што таксама нельга пікетаваць каля будынка дзяржаўнай установы Рэдакцыя газеты "Пухавіцкія навіны".

Старыя Дарогі

Таксама 5 снежня вызначыў забароненыя месцы для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў Старадарожскі райвыканкам за подпісамі старшыні Д. Сасіновіча і кіруючага справамі А. Пархімовіча.

На Старадарожчыне забаронена збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы г. Старыя Дарогі, на пасадачных платформах чыгуначных станцый "Старыя Дарогі", "Раз'езд Фалічы", "Верхуціна", прыпыначных пунктах чыгункі, аўтавакзале г. Старыя Дарогі, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, на мастах і пуцеправодах, на праезнай частцы аўтамабільных дарог, на парковачных месцах транспартных сродкаў; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць працаздольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода -, цепла - і энергазабеспячэння, установы дашкольнай адукацыі, установы агульнай сярэдняй адукацыі); на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў установы аховы здароўя "Старадарожская цэнтральная раённая бальніца" і яго структурных падраздзяленняў.

Салігорск

Салігорскі райвыканкам вызначыўся з забароненымі месцамі 5 снежня. Так, нельга збіраць подпісы на чыгуначнай станцыі "Салігорск";

аўтавакзале, месцы для пасадкі і высадкі пасажыраў на прыпынках; цэнтральнай плошчы Салігорска; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў: Салігорскага раённага выканаўчага камітэта; сельскіх выканаўчых камітэтаў; суда Салігорскага раёна Мінскай вобласці; пракуратуры Салігорскага раёна Мінскай вобласці; ваеннага камісарыята Салігорскага і Любанскага раёнаў, аддзела ўнутраных спраў Салігорскага раённага выканаўчага камітэта; устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі; на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў установы "Салігорская цэнтральная раённая бальніца".

Таксама чыноўнікі забаранілі пікетаваць на адлегласці менш за 200 метраў ад будынка "Салігорскі тэлевізійны канал".

Слуцк

У Слуцку забаронена таксама збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы горада прылеглай да будынкаў Слуцкага раённага выканаўчага камітэта і дзяржаўнай установы адукацыі "Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці", на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Слуцкага райвыканкама і сельвыканаўчых камітэтаў, суда Слуцкага раёна, аддзела ўнутраных спраў Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, аддзела прымусовага выканання Слуцкага раёна, устаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі і інш.

Забараняецца пікетаваць на адлегласці менш за дзесяць метраў ад будынкаў установы аховы здароўя "Слуцкая цэнтральная раённая бальніца", вайсковай часткі № 18662, на пасадачных платформах чыгуначных станцый "Слуцк" і "Новодворцы", чыгуначных прыпынках на тэрыторыі Слуцкага раёна, аўтавакзала горада, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, мастах і пуцеправодах проезж праезнай часткі аўтамабільных дарог, парковачных месцах транспартных сродкаў, а таксама каля будынку "СлуцкОблГарант".

Мядзель

Мядзельскі райвыканкам забараніў збіраць подпісы на плошчы імя У. І. Леніна, імя У. Ф. Шаранговіча. На Мядзельшчыне вызначылі адзінаццаць канкрэтных адрасоў, дзе забаронена збіраць подпісы. Таксама нельга пікетаваць на пасадачных платформах чыгуначных станцый "Княгінін", "Будслаў", чыгуначных прыпынках "Крывічы", "Ілава", "Ніўкі", аўтавакзалы "Мядзел" і "Нарач", пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.

Чэрвень

Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт вызначыўся з забароненымі месцамі для збору подпісаў яшчэ 4 снежня. І гэты спіс, у параўнанні з іншымі раёнамі Мінскай вобласці, невялікі. Так, нельга збіраць подпісы на плошчы Свабоды, прылеглай да будынка Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, акрамя сквера, размешчанага на названай плошчы; на аўтавакзале Чэрвеня, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, на мастах і пуцеправодах, на праезнай частцы аўтамабільных дарог, на парковачных месцах транспартных сродкаў.

Маладзечна

Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт 5 снежня сваім рашэннем № 2013 вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў. Так, нельга пікетаваць на Цэнтральнай плошчы г. Маладзечна; пасадачных платформах чыгуначных станцый "Маладзечна" і "Фестывальны"; на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя; на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў "Мінскага малочнага завода № 1", "Вялес-Міт", холдынг "Забудова"; на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў, збудаванняў, у якіх, знаходзяцца арганізацыі, на якія ўскладзены функцыі, рэдакцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама радыётэлевізійных перадаючых станцый; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў ЗАТ "Амкадор-Унікаб", ЗАТ "Маладзечнамэбля", сумеснага прадпрыемства " Мінскі мэблевы цэнтр" таварыства з абмежаванай адказнасцю, адкрытага акцыянернага таварыства "Маладзечанскі завод металаканструкцый", філіяла "Маладзечанскі хлебазавод" адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўхлебпрам", адкрытага акцыянернага таварыства "ЭНЭФ", унітарнага прадпрыемства "ЭНВА" грамадскага аб'яднання "БелТІЗ".

Вілейка

На Вілейшчыне спіс забароненых месцаў для збору подпісаў быў вызначаны 5 снежня рашэннем Вілейскага райвыканкама. Так, нельга збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы горада, прылеглай да будынкаў Вілейскага раённага выканаўчага камітэта, "Вілейскага Палаца культуры"; на пасадачных платформах чыгуначнай станцыі "Вілейка" УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", прыпыначных пунктах чыгункі на тэрыторыі Вілейскага раёна, аўтавакзала г. Вілейкі, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту; участках мясцовасці перад крамай "Капеечка" на вул. Гагарына, 19; участках мясцовасці паблізу сталовай "Вяснянка" і крамы "Вілія", размешчанай па адрасе па вул. Партызанская, 54.

Лагойск

Лагойскі райвыканкам вызначыў мінімальны спіс месцаў, дзе забаронена пікетаваць. Ён таксама забараніў збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы горада, тэрыторыя якой прылягае да іх будынку. Нельга пікетаваць на аўтастанцыі Лагойска і г.п. Плешчаніцы, прыпынкаў грамадскага транспарту, стаянках каля гандлёвага цэнтра ў Лагойску і г.п. Плешчаніцы, аўтазапраўках. Лагойскі райвыканкам пазначыў, што нельга збіраць подпісы каля "культавых будынках", не растлумачыўшы, што менавіта трэба пад гэтым разумець.

Клецк

У Клецку забаронена збіраць подпісы толькі на плошчы Маякоўскага, прылеглай да будынка Клецкага райвыканкама; на чыгуначнай станцыі "Клецк", на пасадачных платформах і прыпыначных пунктах чыгункі на тэрыторыі Клецкага раёна, на аўтастанцыі "Клецк", пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.

Копыль

Копыльскі райвыканкам забараніў пікетаваць на плошчы Леніна, на прыпыначных пунктах чыгункі на тэрыторыі Капыльскага раёна, аўтавакзала г. Капыля, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.

Беразіно

Бярэзінскі райвыканкам забараніў збіраць подпісы на на цэнтральнай плошчы горада Беразіно па вул. Кастрычніцкай, прылеглай да будынка Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта; на аўтавакзале г. Беразіно, пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, парковачных месцах, тратуарах; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, суда Бярэзінскага раёна, пракуратуры Бярэзінскага раёна; на адлегласці менш за 100 метраў ад будынка аддзела ўнутраных спраў Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта.

Валожын

У Валожыне і на Валожыншчыне забаронена збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы горада, прылеглай да будынкаў Валожынскага раённага выканаўчага камітэта, "Валожынскага раённага цэнтра культуры", "Валожынскай раённай Цэнтральнай раённай бібліятэкі", на рынках у г. Валожыне, г.п. Івянец, аг. Рак; на пасадачных платформах чыгуначных станцый "Валожын" і "Багданава", прыпыначных пунктах чыгункі на тэрыторыі Валожынскага раёна, аўтавакзала г. Валожына, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, на парковачных месцах транспартных сродкаў каля дзяржаўнай установы " дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна", магазінаў Еўраопт у г. Валожыне і "Дабраном" у аг. Рак; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў Валожынскага райвыканкама, пассельвыканкамаў, суда, пракуратуры Валожынскага раёна, адасобленай групы ваеннага камісарыята Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў, вайсковай часткі 30695 г. Валожына.

Узда

Уздзенскі райвынкам вызначыўся з забароненымі месцамі 6 снежня. Паводле яго рашэння нельга збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы, якая прылягае да будынка райвыканкама і Дома культуры, на платформах на аўтавакзале Узды, на мастах, на праезных частках і паркоўках.

Дзяржынск

4 снежня стала вядома, дзе забаронена збіраць подпісы падчас гэтай электаральнай кампаніі. Гэта на цэнтральнай плошчы г. Дзяржынска; на пасадачных платформах чыгуначных станцый "Фаніпаль", "Койданава" і "Негарэлае", прыпыначных пунктах чыгункі на тэрыторыі Дзяржынскага раёна, аўтавакзала г. Дзяржынска, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, мастах і пуцеправодах, праезнай часткі аўтамабільных дарог, парковачных месцах транспартных сродкаў, на адлегласці менш за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў Дзяржынскага райвыканкама, Фаніпальскага гарадскога і сельскіх выканаўчых камітэтаў, міжраённага аддзела Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, пракуратуры Дзяржынскага раёна, суда Дзяржынскага раёна, ваеннага камісарыята Дзяржынскага і Уздзенскага раёнаў, устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, прадпрыемстваў вода -, цепла - і энергазабеспячэння, ад тэрыторый гандлёвага цэнтра "Darida Moll" на вуліцы Мінская, 45 у г. Дзяржынску і бізнес-цэнтра на вуліцы Камсамольская, 8А ў г. Фаніпалі; на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя, вайсковай часці 1463 і вайсковай часці 30151, а таксама ад тэрыторый прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства "МАВ" і АТК.

Крупкі

Крупскі райвыканкам вызначыўся з забароненымі месцамі для пікетавання 5 снежня. Так, нельга пікетаваць на пасадачных платформах чыгуначных станцый, прыпыначнага пункта чыгункі Крупскага раёна, аўтастанцыі г. Крупкі, на пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту; на парковачных месцах транспартных сродкаў; на адлегласці менш за 200 метраў ад будынкаў Крупскага райвыканкама, на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў суда Крупскага раёна, пракуратуры Крупскага раёна, аддзела ўнутраных спраў Крупскага раённага выканаўчага камітэта, Крупскага раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС, сельскіх выканкамаў, гандлёвага цэнтра "К-Сіці", гандлёвага аб'екта "Святлафор", на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў установы аховы здароўя "Крупская Цэнтральная бальніца", устаноў адукацыі.

Любань

5 снежня Любанскі райвыканкам вызначыў, што забаронена збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы горада Любані, на пасадачных платформах чыгуначнай станцыі г. п. Урэчча транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі", аўтавакзала г. Любані адкрытага акцыянернага таварыства "Мінаблаўтатранс", пляцоўках пасадкі і высадкі пасажыраў прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, мастах і пуцеправодах, праезнай часткі аўтамабільных дарог, парковачных месцах транспартных сродкаў; на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, суда, органаў пракуратуры, арганізацый аховы здароўя, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода -, цепла - і энергазберажэння, установы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі), установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў спецыяльнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Мінскі раён

Мінскі раённы выканаўчы камітэт 4 снежня вызначыў спіс месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў. Гэта, у тым ліку цэнтральная плошча Заслаўя, на пасадачных платформах чыгуначных станцый, на тэрыторыі жыллёвых кааператываў у в. Валер'янава, аг. Лясны, аг. Ратамка, аг. Прылукі, в. Бараўляны, в. Копішча.

Нясвіж

Нясвіжскі райвыканкам забараніў збіраць подпісы на цэнтральнай плошчы, на аб'ектах чыгуначнага транспарту на тэрыторыі Нясвіжскага раёна: вакзал станцыі "Гарадзея", прыпыначныя пункты "Ліпа", "Хвоева", "Пагарэльцы" (у межах пасадачных платформаў), на тэрыторыі Батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння "Парк Нясвіж"; на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту.

Смалявічы

Смалявіцкі райвыканкам вызначыў забароненыя месцы аб правядзенні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў 5 снежня. Цікава, што ў рашэнні асобна прапісана, што "пікетаванне не павінна ствараць перашкоду пешаходам, роварыстам і грамадзянам, якія рухаюцца на сродках асабістай мабільнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”