Гродна: асаблівая ўвага журналістаў – маючым адбыцца выбарам
Курсы “Інавацыйныя інструменты працы ў СМІ" завяршыліся ў Гродна 14 снежня. У адукацыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел амаль 70 работнікаў медыясферы рэгіёна. Галоная тэма, якую абмяркоўвалі на працягу двух дзён праўладныя журналісты – “правільнае“ асвятленне выбарчай кампаніі.
Нездарма ўдзел у навучанні прынялі намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Яўген Леўшык, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч, сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Лісковіч ды іншыя важныя персоны.
Пра тое, чаму важна цеснае ўзаемадзеянне СМІ і прафсаюзаў, асабліва напярэдадні будучай электаральнай кампаніі, і якія задачы дапамогуць вырашыць навучальныя курсы, расказала намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч.
– Зусім хутка ў нас адбудуцца выбары. Мы будзем выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў. А ў красавіку вызначыцца склад Савета Рэспублікі. Хто гэтыя людзі, што за імі стаіць і чаму іх вылучаюць працоўныя калектывы – пра гэта іы павінны распавядаць у СМІ, – адзначыла чыноўніца.