У Магілёве вызначаная рэкордная колькасць месцаў, забароненых для перадвыбарчых пікетаў
MAYDAY паведамляе, што 8 снежня старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў падпісаў рашэнне "аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў". Дакумент змяшчае вельмі нечаканыя фармулёўкі.
У прыватнасці, у падпункце 1.13 пастановы гаворыцца аб забароне збору подпісаў у «у іншых месцах, якія ўяўляюць пагрозу грамадскай бяспецы, з масавай колькасцю грамадзян». У гэты пункт гарадскія ўлады аднеслі плошчы, скверы, паркі, гандлёвыя цэнтры, рынкі, гасцініцы, установы адукацыі і спортзбудавання.
Такая фармулёўка адсутнічала падчас усіх папярэдніх электаральных кампаній.
З 17 снежня 2023 па 15 студзеня 2024 года ў Беларусі праходзіць збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ў інстанцыі рознага ўзроўню. Аснова гэтых збораў — пікеты, месцы для якіх асобна і акрэсліў Магілёўскі гарвыканкам. У выніку, згодна з гэтым рашэннем, месцаў для пікетавання ў абласным цэнтры аказалася падазрона мала.
Акрамя таго, забаронена пікетаваць:
- на ўсіх буйных плошчах горада (пляцоўка для з ГЦ "Атрыум", Плошча Леніна, Плошча Славы, Плошча Зорак) і на пешаходнай вуліцы Ленінскай;
- на аб'ектах чыгуначнага, воднага і авіятранспарту, аўтавакзалах і аўтастанцыях;
- на прыпынках грамадскага транспарту;
- на мастах;
- на аўтамабільных паркоўках;
- бліжэй, чым 200 м. ад будынкаў радыё і тэлебачання;
- бліжэй, чым 200 м. ад падземных пераходаў;
- бліжэй, чым 100 м. ад арганізацый аховы здароўя;
- бліжэй, чым 50 м. ад горадаўтваральных прадпрыемстваў
І ў некаторых іншых месцах.
Спіс Маггарвыканкама на гэтыя выбары ўжо з'яўляецца самым "забараняльным" за ўсю гісторыю назіранняў за апошнія 15 гадоў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"