На Магілёўшчыне таксама не паведамляюць імёны сябраў выбарчых камісій
MAYDAY паведамляе, што ў спісах абласных і акруговых выбарчых камісій па выбарах у Парламент цалкам адсутнічаюць імёны і прозвішчы сябраў камісій.
Зроблена гэта нібыта з мэтай "засцерагчы" сябраў камісіі.
MAYDAY адзначае, што акруговыя выбаркамы адыгрываюць шмат у чым вызначальную ролю ў электаральным працэсе – ад прыняцця рашэння аб рэгістрацыі (ці не рэгістрацыі) кандыдатаў у дэпутаты, да прыняцця рашэнняў аб акрэдытацыі назіральнікаў у рамках акругі.