Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Прадстаўнікі праўладных грамадскіх аб'яднанняў. Хто будзе назіраць за выбарамі*?

Па стане на 18 снежня выбарчыя камісіі Беларусі ўжо акрэдытавалі 2667 назіральнікаў на выбары*. З іх маладзёнаў ва ўзросце да 31 года — толькі 298 чалавек, што складае каля 11%. Абсалютная большасць назіральнікаў акрэдытаваліся ад праўладных грамадскіх аб'яднанняў.

Згодна з данымі, якія апублікаваў Цэнтрвыбаркам, ад палітычных партый акрэдытавалася 494 назіральнікі. Іх выставілі ўсе чатыры праўладныя палітычныя парты: Беларуская партыя "Беларуя Русь", Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя труда і справядлівасці.

Ад грамадскіх аб'яднанняў акрэдытавалі ажно 1794 чалавекі. Больш за ўсё сваіх назіральнікаў — 551 чалавек — выставілі прафсаюзы, якія ўваходзяць у прадзяржаўную структуру Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Некалькі соцен назіральнікаў акрэдытавалі ад "Белай Русі", БРСМ, Беларускае грамадскае аб'яданне ветэранаў. Ад "іншых грамадскіх аб'яднанняў" акрэдытавалі толькі 17 назіральнікаў.

Маладзёнаў ва ўзросце да 31 года, якія будуць назіраць за выбарамі*, акрэдытавалі толькі 298 чалавек. Жанчын ад агульнай колькасці складае 1948 чалавекі.

Як ужо неаднаразова зазначалі эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", праваабаронцы на гэтай электаральнай кампаніі вырашылі адмовіцца ад назіральнікаў з прычын бяспекі. На гэтай электаральнай кампаніі будзе дзейнічаць толькі экспертная місія. Таксама, як звяртаюць увагу прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", незалежнае назіранне ў створаных уладамі ўмовамі ў Беларусі амаль немагчыма. Абумоўлена гэта рэпрэсіямі.

"На сённяшні дзень ёсць вялікая рызыка таго, што спробы грамадскай супольнасці накіраваць назіральнікаў на будучыя выбары* пацягне за сабой пераслед гэтых назіральнікаў, як за сам факт спробы назірання, так і за патэнцыйныя сувязі з арганізацыямі грамадскай супольнасці, якія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі фармаваннямі".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Вось тут мы распавядалі пра сэнс назірання:

vybary0291-res_2.jpg

"Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі". Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае ўсё, што трэба ведаць пра незалежнае назіранне.