Мёрскія чыноўнікі сустракаюцца са школьнікамі ў межах выбарчай кампаніі
"Віцебская Вясна" паведамляе, што старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і пракурор раёна Андрэй Вяцюгоў завіталі на сустрэчу са старшакласнікамі СШ №2 імя М. Ізварына ў Мёрах.
Як піша раённая газета “Мёрскія навіны”, яны распавядалі моладзі пра развіццё раёна, вобласці і краіны, пра ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў час Другой сусветнай вайны і пасляваенны перыяд. Але асноўная тэма размовы са школьнікамі тычылася выбараў у Беларусі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў нагадаў пра адзіны дзень галасавання ў Парламент і мясцовыя Саветы, які пройдзе 25 лютага 2024 года. Ён сказаў моладзі, што прыняць у іх удзел абавязаны кожны грамадзянін, бо недапушчальна заставацца абыякавым да лёсу сваёй краіны. Паводле чыноўніка, пісаць яе далейшую гісторыю беларускаму народу трэба разам.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"