Мінаблвыбракам вызначыў неабходную колькасць подпісаў для вылучэння дэпутатаў, але праз пяць дзён перадумаў
Мінская абласная выбарчая камісія на сваім пасяджэнні 14 снежня вызначыла колькасць подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 29 склікання. Гэта было першае рашэнне выбракама. Але праз пяць дзён сябры выбарчай камісіі ўжо змянілі гэта рашэнне — на большасці выбарчых акругах зменшылі неабходную колькасць на некалькі подпісаў.
Парадак вылучэння кандыдатаў у дэпутаты шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў вызначаецца артыкулам 65 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На падставе яго Мінская абласная выбарчая камісія Рашэннем № 4, якое выклала ў новай рэдакцыі Рашэннем № 1, вызначыла на 51 выбарчай акрузе неабходную колькасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Пасяджэнне па змене першага рашэння адбылося 19 снежня — і гэта было адзінае пытанне на парадку дня.
Самую вялікую колькасць подпісаў трэба сабраць на Жодзінскай магістральнай акрузе № 10 — 265 (там пражывае 26 418 выбаршчыкаў) і Нясвяжскай выбарчай акрузе № 28 (вызначана 26 168 выбаршчыкаў) сама меней — Шашкоўскай выбарчай акрузе № 30 (17 837 выбаршчыкаў) і Смалявіцкай сельскай выбарчай акрузе № 12 (17 837 выбаршчыкаў) — па 179 подпісаў.