У Гарадоцкім раёне ініцыятыўныя групы рэгіструюць выключна кіраўнікі і спецыялісты дзяржустаноў і прадпрыемстваў
"Віцебская Вясна" паведамляе, што на 23 снежня Гарадоцкая раённая выбарчая камісія зарэгістравала 26 ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў па 25 выбарчых акругах: па адной групе ў 24 акругах і ў адной акрузе пачалі збіраць подпісы дзве ініцыятыўныя групы. Каб стаць кандыдатамі ў дэпутаты райсавету, неабходна сабраць як мінімум 10 подпісаў ад 600-700 выбаршчыкаў, зарэгістраваных у выбарчых акругах.
Сярод 26 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат раённага маштабу 15 жанчын і 11 мужчын. Сябрамі Беларускай партыі "Белая Русь" з'яўляюцца 11 прэтэндэнтаў, 15 заявілі сябе як беспартыйныя.
Жадаючыя стаць дэпутатамі 90% займаюць кіруючыя пасады. Гэта 9 або 35% розных дырэктараў, 6 начальнікаў (23%), 4 старшыні (15%), 2 галоўных лекара (8%), 2 загадчыкаў (8%), і па адным галоўны тэхнолаг, галоўная медыцынская сястра , спецыяліст па сацыяльнай рабоце (11%).
Маюць намеры стаць дэпутатамі работнікі мясцовага выканкама начальніцы аддзел ідэалагічнай работы Святлана Мазжарава і начальніца фінансавы аддзел Алена Мукамол, а таксама дзейны старшыня Гарадоцкага райсавета Святлана Зуева.
Прадстаўнікі ж «рабочага класа» і «працоўнага сялянства» не падалі ніводнай заявы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"