Каго збіраецца вылучаць у абласны савет дэпутатаў Мазыршчына?
На Мазыршчыне зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Усяго ў раёне створаныя 6 выбарчых акругаў. На ўсіх з іх прэтэндэнтамі на кандытатаў у дэпутаты сталі прадстаўнікі дырэктарату і раённыя начальнікі.
Так, па Баброўскай выбарчай акрузе №42 вылучаны генеральны дырэктар ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" Віталь Паўлаў, па Мазырскай Сельскай выбарай акрузе №44 – дырэктар саўгас-камбіната “Зара” Алег Слінько.
Адзіным прэтэндэнтам па Палескай акрузе №41 стаў дырэктар ААТ “Беларуськабель” Віталь Шылаў.
Зарэгістравалася і старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Галіна Кудзіна. Яе група вылучаная па Рачной выбарчай акрузе №40.
Ініцыятыўная група старшыні Мазырскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў ФПБ Ганны Казакевіч зарэгістраваная па Прытыцкай акрузе №43.
Па Інтэрнацыянальнай выбарчай акрузе №39 зарэгістраваная група галоўнага ўрача Мазырскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргея Краўчанкі.
Яны прадстаўляюць партыю “Белая Русь”, Рэспубліканую партыю працы і справядлівасці і Камуністычную партыю Беларусі. Двое з іх – Сяргей Краўчанка і Алег Слінько – беспартыйныя.