Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Следчы камітэт распачаў "спецвытворчасць" за "супрацьдзеянне дзейнасці Цэнтрвыбаркама"

Следчы камітэт 27 снежня распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні Алены Жылачкінай (Жываглод), Аляксандра Дабравольскага, Паўла Лібера і Паўла Марыніча.

kalazh_zhyvahlod_dabravolski_liber_maryn
Алена Жываглод, (злева направа) Павел Лібер, Аляксандр Дабравольскі, Павел Марыніч.

Сцвярджаецца, што яны нібыта "прымалі меры па супрацьдзеянні законнай дзейнасці Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій і камісій па рэферэндуме".

Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 КК (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў).

Алена Жываглод – кіраўніца ініцыятывай "Сумленныя людзі", Аляксандр Дабравольскі – палітык, старшы дарадца Святланы Ціханоўскай, Павел Лібер стварыў платформу для галасавання "Голас", Павел Марыніч з’яўляецца кіраўніком "Маланка Медыя".