Гомель: пракурор "пайшоў у народ" распавядаць пра новыя прававыя ўмовы выбараў
У рамках адзінага дня інфармавання пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў выступіў перад калектывам кандытарскай фабрыкі “Спартак", дзе распавёў пра змены ў выбарчым заканадаўстве.
У прыватнасці ён адзначыў, што электаральная кампанія пройдзе па новых правілах згодна з прынятай у 2022 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме абноўленай Канстытуцыяй.
Віктар Марозаў таксама звярнуў увагу на тое, што асобам, у дачыненні да якіх абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, прадастаўлена права прымаць удзел у галасаванні. Пракурор папярэдзіў пра неабходнасць строгага парадку ў дзень галасавання.
Сябра Моладзевага савета пры ЦВК Беларусі Ілля Лук'янаў, які прысутнічаў на сустрэчы, звярнуў асобную ўвагу на забарону фатаграфаваць, альбо публічна выстаўляць у сетку інтэрнэт бюлетэнь, у якім прастаўлены голас.