Памылка сябра абласной камісіі не дазволіла аднавіць жыхарцы Віцебска права на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
"Віцебская Вясна" паведамляе, што Віцебская абласная выбарчая камісія 27 снежня 2023 году адмовілася разглядаць па сутнасці скаргу жыхаркі Віцебска Ірыны Яскевіч, якой адмовіла гарадская выбарчая камісія ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў па вылучэнні яе кандыдатам у дэпутаты Віцебскага гарсавета дэпутатаў.
Прычына адмовы аднавіць правы грамадзянкі абіраць і быць абранай у прадстаўнічыя органы ўлады стала тое, што Яскевіч памылілася ў датыроўцы скаргі. Гэта факт паказвае на непрафесіяналізм і віну сябра камісіі, які пры прыняцці гэтай заявы не знайшоў памылкі і рэгістраваў скаргу. У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, вылічэнне трохдзённага тэрміна, прадугледжанага для абскарджання рашэння тэрытарыяльнай, акруговай камісіі аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты, пачынаецца з дня прыняцця рашэння тэрытарыяльнай, акруговай камісіяй.
Пры разглядзе скаргі Ірыны Яскевіч сябрамі Віцебскай абласной выканаўчай камісіі, быў устаноўлены факт таго, што гарадская выканаўчая камісія прыняла рашэнне адмовіць у рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы 22 снежня 2023 года, а скарга на гэтае рашэнне была накіравана ў вышэйшую камісію 26 лістапада. Гэта значыць, на месяц раней, чым гэтае рашэнне было прынята. З-за гэтага абласная выканаўчая камісія прыйшла да высновы, што заяўніца не выканала тэрміны падачы скаргі. Відавочна, чыста тэхнічная памылка ў даце скаргі дала магчымасць абласной камісіі адысці ад разгляду звароту Яскевіч па сутнасці.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"