У Мінску пры зборы подпісаў найбольш выкарыстоўваюць пакватэрны абыход
У Мінску зарэгістраваныя 50 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 132 — па вылучэнні ў дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, паведаміў на брыфінгу ў Мінгарвыканкаме старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч.
Паводле ацэнкі чыноўніка, выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і Мінгарсавет "праходзіць досыць актыўна". Усяго ў сталіцы ўтвораны 20 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Таксама чыноўнік паведаміў, што пры зборы подпісаў па вылучэнні прэтэндэнтаў у дэпутаты найбольшы ахоп займае пакватэрны абыход:
"Але і іншыя спосабы вылучэння таксама прасоўваюцца".
Паводле Шчаковіча, конкурс у дэпутаты на дадзены момант як мінімум два чалавекі на месца.