У Пінску з парушэннямі збіраюць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты
Праўладная газета "Пінскі веснік” 10 студзеня 2024 апублікавала артыкул пад загалоўкам “Пабывалі на пікеце па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты".
Па інфармацыі “Берасцейскай вясны”, збор подпісаў праходзіў ля ўваходу ў будынак “Будтрэст №2” ў Пінску. Як відаць па адым з фатаздымкаў, подпісы збіраюць прама каля паркоўкі ля гэтага будынка.
У той жа час, згодна з рашэннем Пінскага гарвыканкама, месцы, дзе забароненыя пікеты для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, у тым ліку – "меней за 100 метраў ад аб'ектаў аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту", у тым ліку прама згадваюцца " парковачныя месцы транспартных сродкаў».
Дарэчы, на гэтым пікеце збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты гендырэктара Пінскага будтрэста №2 Мікалая Кавалько (збіраецца ісці ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў) і Аляксандра Амельянюка (на гэты момант дэпутат ніжняй палаты парламента, на выбарах-2024 зноў ідзе на тое ж месца).
Амельянюк паспеў папрацаваць памочнікам пракурора Пінска, суддзёй, нам. старшыні суда, старшынёй суда Пінска. Пасля пасады старшыні Пінскага суда, у 2019 стаў дэпутатам. Спрабаваў аспрэчыць накладзеныя на яго санкцыі ЕЗ (беспаспяхова). Пад санкцыі ЕЗ трапіў у 2021 годзе за дачыненне да распрацоўкі рэпрэсіўных законаў супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.
Адзін з тых, за каго так збіраюць подпісы - пад санкцыямі Еўразвязу.