"Эх раз, яшчэ раз": чатыры дэпутаты Палаты прадстаўнікоў спрабуюць сваю ўдачу на Гомельшчыне
Чатыры дзейсныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу зарэгістравалі на Гомельшчыне свае ініцыятыўныя групы па па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку паўторнага іх вылучэння.
Так па Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе балатуецца Віталь Уткін, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. Ініцыятыўная група Ірыны Даўгяла зарэгістраваная па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. Вядомы спартовец Ігар Завалей вылучаецца па Гомельскай-Сельскай выбарчай акрузе №47. Ён прадстаўляе Камуністычную партыю Беларусь.
Чацвёртая – сябра КПБ Жанна Чарняўская, якая праходзіць па Хойніцкай акрузе №47.
Па стане на 15 студзеня толькі трое з іх падалі дакументы, якія былі зарэгістраваная абласной выбарчай камісіяй. Прозвішча Ігара Завалея ў афіцыйным спісе зарэгістраваных вылучэнцаў у кандыдаты па невядомай прычыне адсутнічае.
Нагадаем, сёння а 19-ай гадзіне выбарчыя камісіі завяршаюць прыём дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
З 16 па 30 студзеня члены тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій правераць дакументы на прадмет адпаведнасці патрабаванням Выбарчага кодэкса і прымуць рашэнні аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.