Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кіраўніком місіі назіральнікаў СНД будзе той жа, хто ў 2020-м заявіў, што няма сумневаў у легітымнасці выбараў у Беларусі

Сяргей Лебедзеў і Аляксандр Лукашэнка ў траўні 2021 года
Сяргей Лебедзеў і Аляксандр Лукашэнка ў траўні 2021 года

Місію назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД), якая па запрашэнні МЗС Беларусі будзе ажыццяўляць маніторынг электаральнай кампаніі, узначалічыць генеральны сакратар Сяргей Лебедзеў. Ён быў таксама кіраўніком місіі назіральнікаў у Беларусі 2010, 2016, 2019 і 2020 гадах. СНД прызнавала вынікі ўсіх выбараў.

У 2020 годзе Сяргей Лебедзеў заявіў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі арганізавана і ў адпаведнасці з заканадаўствам. Ён таксама паведаміў, што місія назіральнікаў СНД не выявіла фактаў, якія ставяць пад сумнеў легітымнасць выбараў у Беларусі.

"Місія назіральнікаў СНД не выявіла фактаў, якія ставяць пад сумнеў легітымнасць выбараў у Беларусі", — сказаў ён. Паводле яго, выбары "былі адкрытымі, канкурэнтнымі і забяспечылі волевыяўленне грамадзян".

А вось, як напрыклад, Лебедзеў пракаментаваў вынікі парламенцкіх выбараў у 2016 годзе:

"На ўчастках была святочная атмасфера, грала музыка". "Выбары праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй РБ, былі празрыстымі і свабоднымі"

Кіраўнік місіі назіральнікаў ад краінаў СНД сказаў тады, што ніводзін з мясцовых назіральнікаў не паведамляў ім пра парушэнні на выбарчых участках:

"Хаця, магчыма, парушэнні былі, але нязначныя, тэхнічныя".

Пры гэтым, у 2016 годзе назіральнікі БДІПЧ АБСЭ заявілі, што парламенцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў. Пра гэта тады заявіла кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары".


У пачатку студзеня старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігар Карпенка паведаміў, што ў яго ў 20-х чыслах студзеня запланаваная сустрэча з Лебедзевым, "які прыедзе ў Мінск адкрываць офіс доўгатэрміновай місіі СНД". Па словах Карпенкі,"з'явілася ўжо зваротная сувязь ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД".

"Сур'ёзна падрывае давер да такога роду кампаніі". Павел Сапелка выказаўся пра міжнароднае назіранне за выбарамі*

Эксперт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Павел Сапелка каментуе сітуацыю, якая склалася з міжнародным назіраннем за выбарамі* ў Беларусі.

"Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі". Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае ўсё, што трэба ведаць пра незалежнае назіранне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"