На Мазыршчыне вызначыліся з месцамі для правядзення перадвыбарчай агітацыі
У Мазырскім раёне вызначыліся з месцамі для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты, альбо іх даверанымі асобамі, а таксама памяшканняў для правядзення сустрэч выбарцаў з кандыдатамі.
Нагадаем, што згодна з Каляндарным планам ЦВК, этап перадвыбарнай агітацыі пачнецца 31 студзеня і будзе доўжыцца да 24 лютага ўключна.
Паводле рашэння Мазырскага райвыканкама ад 8 студзеня у пералік такіх местаў увайшлі:
адкрытая пляцоўка каля кніжнай крамы №12 “Светач”;
памяшканні Палаца культуры НПЗ, гарадскога палаца культуры, цэнтра цыркавога мастацтва, дзіцячай школы мастацтваў, Мазырскага раённага цэнтра культуры і народнага мастацтва, а таксама ягоныя філіалы ў аграгарадках раёна.
Вызначаныя таксама і месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў на трэрыторыях выбарчых участкаў.
Гэтае рашэнне цалкам ідэнтычнае таму, якое прымалася падчас папярэдняй выбарчай кампаніі 2020 года: зменаў у лепшы альбо горшы бок няма.