У Светлагорску выбарцаў заганяюць мітынгаваць у лесапарк
Рашэннем Светлагорскага райвыканкама ў раёне вызначаныя месцы для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі. У параўнанні ў мінулымі электаральнымі кампаніямі сітуацыя з даступнасцю агітацыйных пляцовак істотна пагоршылася.
Калі падчас выбараў 2015 года адкрытых пляцовак для правядзення сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў альбо пікетавання ў паведамляльным парадку налічвалася больш дзесяці, то ўжо ў 2020 годзе засталолся адно месца. Гэта набярэжная ракі Бярэзіна ў межах вуліцы Савецкай.
А сёлета ўлады вырашылі ўвогуле усе агітацыйныя вулічныя мерапрыемствы схаваць ад людскіх вачэй. Агітацыйныя мітынгі альбо пікеты зараз дазволена праводзіць толькі на тэрыторыі лесапаркавай зоны на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Калініна, фактычна ў лесе.
Таксама паменела месцаў для сустрэчаў з выбаршчакамі ў памяшканнях. Цяпер гэта можна рабіць у Светлагорскім цэнтрыкулітуры, Палацы энергетыкаў, і філіялах Светлагорскага цэнтра народнай творчасці ў аграгарадках.
Адзінае новаўвядзенне: цяпер у рашэнні ўладаў зорачкай пазначаюцца памяшканні, часткова прыстасаваныя для інвалідаў і фізічна аслабленых асобаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”