Гомельшчына: большасць участкаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі і культуры
На Гомельшчыне большасць ўчасткаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі і культуры. На тэрыторыі вобласці ўтворана 955 участкаў для галасавання, 40 з іх – закрытыя ( ўчасткі, якія ў асноўным знаходзяцца ва ўстановах аховы здароўя і ў вайковых частках). З агульнай колькасці участкаў 466 размешчаны ў гарадской мяжы, 489 — у сельскай мясцовасці.
Больш за ўсё — 37,5% ўчасткаў для галасавання размешчаныя ў будынках устаноў адукацыі, ва ўстановах культуры – 33,9%, спорту — 2,1%, аховы здароўя — 6,3%, у сельскіх выканаўчых камітэтах — амаль 10%, у адміністрацыйных будынках — 5,7%.
На пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі таксама прагучала інфармацыя аб тым, што не пазней за 25 студзеня павінны быць сфармаваныя ўчастковыя выбарчыя камісіі. У склад участковых камісій агулам па вобласці вылучаны больш за 9,1 тыс.чалавек. Найбольшую колькасць сябраў складаюць прадстаўнікі праўладных прафсаюзаў, а таксама "Белая Русь", ветэраны, БРСМ, Беларускі саюз жанчын і Беларускі фонд міру.