Беларусам з-за мяжы прапаноўваюць прагаласаваць на ўчастку каля вакзалу ў Мінску. Каментуе юрыстка
Апошнімі днямі дзяржаўныя медыя актыўна распаўсюджваюць наратыў, што беларусы, якія пражываюць за мяжой, усё ж такі змогуць прыняць удзел у выбарах* і рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на галасаванне. Але ёсць нюанс: для гэтага трэба вярнуцца ў Беларусь і знайсці той адзіны ўчастак для галасавання ў Мінску, які прадаставілі для гэтых мэтаў. Юрыстка кампаніі Святлана Галаўнёва каментуе гэтую сітуацыю.
Адзначаецца, што рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права грамадзяне, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь з-за мяжы, змогуць на ўчастку для галасавання № 248, размешчаным па адрасе г. Мінск, вул. Свярдлова, 30, ДУА "Гімназія № 75 імя П. У. Масленікава". Дарэчы, участак знаходзіцца недалёка ад цэнтральных вакзалаў.
Каб прагаласаваць на гэтым участку, асоба павінна трапіць пад гэтыя прыкметы: валодаць выбарчым правам, пастаянна пражываць (тэрмін не ўдакладняецца) і аформіць выезд для пастаяннага пражывання за межамі Беларусі, стаяць на консульскім уліку грамадзян, не мець рэгістрацыі па месцы знаходжання ў Беларусі.
Для таго каб атрымаць бюлетэнь для галасавання трэба прад'явіць пашпарт, ідэнтыфікацыйную карту, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Юрыстка Святлана Галаўнёва падкрэслівае, што забеспячэнне сваім грамадзянам магчымасці прагаласаваць на выбарах — гэта абавязак дзяржавы:
"Дзяражава павінна намагацца забяспечыць ажыццяўленне гэтага права як для тых, хто жыве ў краіне, так і для тых, хто жыве па-за яе межамі. Пэўным катэгорыям грамадзян можа быць цяжка дабірацца да выбарчых участкаў і для іх арганізуецца падобнае галасаванне. Так і для грамадзян, якія не жывуць у краіне, відавочна непрапарцыйная цяжка і не зручна было б ехаць у краіну для галасавання (а хтосьці не можа ў мэтах бяспекі), таму ў дадзеным выпадкуа гульнапрынятай у свеце практыкай з'яўляецца арганізацыя ўдзелу ў выбарах праз амбасады краіны.Адмаўленне ад гэтага, без нейкага рацыянальнага абгрунтавання, з'яўляецца парушэннем міжнародных абавязкаў Беларусі і дэманстрацыяй няздольнасці ўлады выконваць свае абавязкі перад грамадствам".
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
"Сёння гэта адзіны, што застаўся, бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай". Праваабаронцы распавядаюць пра права на галасаванне