У Віцебску амаль няма канкурэнцыі на выбарах у абласны прадстаўнічы орган улады
"Віцебская Вясна" паведамляе, што ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў сярод прэтэндтаў і прэтэндэнтак на дэпутацкае крэсла практычна няма канкурэнцыі, парушаны гендэрны баланс, адсутнічаюць прадстаўнікі і прадстаўніцы ад рабочых і сялян.
Цяпер у абласны Савет дэпутатаў на 60 месцаў прэтэндуюць 69 чалавек, то-бок каэфіцыент канкурэнтнасці складае ўсяго 1,15. Гэты паказчык меншы за сярэднеабласны, які складае 1,37 чалавека на дэпутацкае месца. Сярод прэтэндэнтаў маюць адкрытае членства ў Беларускай партыі "Белая Русь" 32 чалавекі (46%), па аднаму сябру вылучылі Ліберальна-дэмакратычная, Камуністычная партыі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, а 34 (49%) кандыдата не ўваходзяць ні ў якую партыйную структуру.
Сярод кандыдатаў у Савет парушаны гендэрны баланс: зарэгістраваны 51 мужчына (74%) і 18 — жанчын (26%).
У выпадку, калі выбары адбудуцца, то абласная прадстаўнічая ўлада будзе складацца з 68 дырэктараў, начальнікаў, галоўных лекараў, рэктараў, старшыняў, упраўляючых, загадчыкаў і першых сакратароў. Сярод гэтых прадстаўнікоў «начальніцкага класа» толькі адна радавая настаўніца аршанскай СШ №20 Марыя Коршунава. Сярод кандытатаў у кандыдаты адсутнічаюць прадстаўнікі ад рабочых і сялян.
У трох выбарчых акругах №20, 44 і 46 будуць змагацца за мандаты дэпутатаў прадстаўнікі адной і той жа Беларускай партыі "Белая Русь", што падобна да штучна створанай канкурэнцыі. Старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, сябру ПБР Уладзіміру Цярэнцьеву ў выбарчай акрузе №20 будзе супрацьстаяць абсалютна слабы канкурэнт — старшыня Гарадоцкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў і сябра той жа партыі Ларыса Пальчыкава. У Марыненкаўскай № 44 ВА будуць "апаніраваць" аднапартыйцы-беларусісты дырэктар «Дарожна-будаўнічы трэст № 1 г. Віцебск» Леанід Батура і намеснік кіраўніка лекара Полацкай гарбальніцы Алег Барысаў. У Полацкім цэнтральным № 46, в.а. старшыні Саланіцкага сельскага выканкама Максім Кірпічонак наўрад ці складзе сапраўдную канкурэнцыю начальніку кіраўніка справамі Полацкага раённага выканкама Мікалаю Іллюшонку. Яны абодва сябруюцца ў ПБР.