"Чарговая пародыя на дэмакратыю". ПАРЕ заявіла, што не прызнае вынікі выбараў* у Беларусі
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы 25 студзеня прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі. У ёй, апроч усяго іншага, выказаліся пра выбары*, якія маюць адбыцца праз месяц у Беларусі.
"У сітуацыі, калі свабода слова, сходаў і асацыяцый абмяжоўваецца, апазіцыйныя палітычныя партыі распускаюцца, а іх лідары і члены падвяргаюцца пераследам, свабода сродкаў масавай інфармацыі не выконваецца, вартыя даверу ўнутраныя і міжнародныя назіральнікі не дапускаюцца да выбараў і ўсе сродкі прававой абароны адсутнічаюць — свабодных і справядлівых выбараў быць не можа", — заяўляецца ў Рэзалюцыі.
Такім чынам, Асамблея разглядае парламенцкія выбары, якія рэжым Лукашэнкі правядзе ў лютым 2024 года, як чарговую пародыю на дэмакратыю, якая дазваляе ўладам умацаваць сваю ўладу насуперак сапраўднай волі беларускага народа, і абвяшчае, што не прызнае іх вынікі.
ПАРЕ прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі
Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прыняла новую рэзалюцыю па Беларусі.