Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Кандыдатамі ў “дэпутаты” Гарадзенскага гарсавету зарэгістравалі 66 чалавек

Гродна. Гарвыканкам.
Гродна. Гарвыканкам.

 

31 студзеня завяршылася рэгістрацыя кандытаў у “дэпутаты”  ўсіх узроўняў у Гродна. Пасля праверкі пададзеных дакументаў кандыдатамі ў Гарадзенскі гарадскі савет зарэгістраваныя 66 чалавек.

Гэта вынікае з адпаведнага, афіцыйна апублікаванага спісу. Адзін з прэтэдэнтаў па 15-й выбарчай акрузе – лекар хуткай медыцынскай дапамогі абласной станцыі Аляксандр Доста быў не зарэгістраваны кандыдатам на той падставе, што ён няправільна запоўніў дэкларацыю аб сваіх даходах, не ўказаўшы ў ёй аўтамабіль маркі “Фольксваген”. Па 15-й акрузе “дэпутатам” павінен стаць Аляксандр Філіповіч, што цікава, з таго ж ведамства, што і незарэгістраваны Доста. Толькі Філіповіч значна вышэй па пасадзе – ён галоўны доктар установы аховы здароўя “Гарадскі клінічны шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі г Гродна”.

Усяго па горадзе над Нёманам сфармавана 31 акруга. Ужо цяпер па спісе лёгка пралічваецца, хто менавіта будзе “абраны”, а хто проста грае ролю статыстаў, піша "Гарадзенская праваабарона".

У складзе дэпутацкага корпусу ранейшай кадэнцыі было 30 акругаў і адпаведна 30 “дэпутатаў”. Цікава, што з таго складу пад канец кадэнцыі загадкава зніклі ажно 3 “дэпутаты”. Адна з гэтай тройкі – гэта былая дырэктарка школы №28 Алена Аляхновіч, якая з’ехала ў ЗША.

"Праваабаронцы за сваюодныя выбары".