У Круглым перад Адзіным днём галасавання міліцыя правядзе рэйд па дамах раней асуджаных грамадзян
MAYDAY паведамляе, што ў Круглым перад Адзіным днём галасавання міліцыя правядзе рэйд па дамах раней асуджаных грамадзян.
Гэта будуць рабіць супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, якім кіруе маёр Уладзіслаў Мікалуцкі. Акрамя раней асуджаных, міліцыянты наведаюць усіх, хто стаіць і на іншых уліках у міліцыі. Гэта названа "дадатковымі мерамі кантролю" перад выбарамі. Участкі для галасавання будуць правярацца спецыяльнай міліцэйскай камісіяй.
Таксама Круглянскі РАУС у межах падрыхтоўкі да Адзінага дня галасавання зрабіў разлік сіл і сродкаў, а таксама стварыў рэзервы асабістага складу на выпадак аператыўнай неабходнасці. Асаблівая ўвага надаецца недапушчэнню правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, мітынгаў і шэсцяў у Круглым.
Адзначым, што ў сярэднім па спісах у райцэнтры жыве ўсяго 7 300 чалавек, а ў рэальнасці яшчэ менш. Горад размяшчаецца ўдалечыні ад ажыўленых трас. Аднак аддзяленне АПП РАУС "заклікае грамадзян праяўляць пільнасць".