На Берасцейшчыне пачаўся прыём перадвыбарных праграм кандыдатаў у дэпутаты
У Брэсцкім аблвыканкаме 3 лютага пачаўся прыём перадвыбарных праграм кандыдатаў у дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання для размяшчэння іх на інтэрнэт-сайце Брэсцкага аблвыканкама.
На прадстаўленне праграм кандыдатаў вылучана толькі два дні – субота і нядзеля.
Тэксты перадвыбарных праграма могуць прадстаўляцца на папяровым альбо на электронным носьбітах.
Па стане на 1 лютага камісіі, пасля праверкі пададзеных дакументаў, зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога савета 72 асобы. Пакуль па кожнай з 48 выбарчых акруг на Брэстчыне эарэгістравана па два кандыдаты.
Праверка дакументаў прэтэндэнтаў працягваецца.