У дзень галасавання пракурорскія работнікі Гомельшчыны будуць дзяжурыць у ізалятарах і СІЗА
Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Ткачоў вучыў 5 лютага пракурорскіх работнікаў Гомельшчыны асаблівасцям выбарчай кампаніі 2024 года. Сустрэча пракурорскіх работнікаў адбылася па ініцыятыве пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава.
Аляксандр Ткачоў распавядаў пра трансфармацыю выбарчай сістэмы пасля рэферэндуму 2022 года, зрабіўшы акцэнт на падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня для галасавання. Сбра ЦВК таксама агучыў патрабаванні, якія прад'яўляюцца да назіральнікаў падчас электаральнай кампаніі.
У сваю чаргу пракурор Гомельскай вобласці звярнуў увагу на тое, што асобам, у дачыненні да якіх абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, упершыню прадастаўлена права прымаць удзел у галасаванні. Ён даручыў начальніку аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання пракуратуры Гомельскай вобласці забяспечыць прысутнасць пракурорскага работніка ў следчым ізалятары падчас датэрміновага галасавання і ў адзіны дзень галасавання.
Напрыканцы сустрэчы ўсе жадаючыя атрымалі спецыяльны выпуск газеты "Гомельская праўда", выдадзены напярэдадні электаральнай кампаніі.