"С уважением, ваш депутат!": на Гродзеншчыне публікуюцца аднатыпныя праграмы кандыдатаў
На сайце Гродзенскага аблвыканкама апублікаваныя першыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. З агульнай колькасці зарэгістраваных кандыдатаў – а гэта 121 асоба – па стане на 6 лютага можна азнаёміцца з 60 праграмамі.
Што ўяўляюць сабой гэтыя дзяжурныя дэкларацыі кандыдатаў аб іх намерах? Гэта ў абсалютнай большасці выпадкаў адна старонка машынапісанага тэксту, палова якой займае біяграфія кандыдата. Астатняе – папулісцкія логунгі, якія ўключаюць у сябе абяцанні, напрыклад:
падтрымліваць грамадскую стабільнасць, міжнацыянальны і міжканфесійны мір, уключаць грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў па пытаннях жыцця і развіцця рэгіёна;
накіраваць свае вопыт, веды і магчымасці на абарону правоў і інтарэсаў выбаршчыкаў;
у рамках рашэння агульнадзяржаўных задач улічваць інтарэсы жыхароў нашага рэгіёна;
рэалізоўваць новыя праекты па развіцці нацыянальнай культуры і самабытнасці, патрыятычным выхаванні моладзі.
Складваецца ўражванне, што гэтыя дакументы складаў адзін і той жа пісар. Тым больш, што кожная праграма мае стандартны подпіс: "С уважением, ваш депутат!"