"Выбираем будущее вместе!" Цэнтрвыбаркам запусціў агітацыйную акцыю з паштоўкамі
На Галоўпаштамце 5 студзеня Цэнтрвыбаркам сумесна з БРСМ і "Белпоштай" запусцілі агітацыйную інфармацыйна-асветніцкую акцыю "Паштоўка.БЕЛ", падчас якога да 20 лютага бясплатна можна адправіць паштовую картку-флаер "Выбираем будущее вместе!" Не ўдакладняецца наклад такіх паштовак, і колькі грошай на гэта выдаткавана.
У дзяржаўных СМІ паведамляецца, што праект закліканы "нагадаць грамадзянам Беларусі аб іх канстытуцыйным праве абіраць, грамадзянскай адказнасці кожнага грамадзяніна і адзіным дні галасавання, які пройдзе 25 лютага". Першыя паштовыя паштоўкі запоўнілі і адправілі сваім родным і блізкім старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган і актывісты БРСМ. Гэта актыўна асвятлялі дзяржаўныя СМІ.
Па 20 лютага ўключна кожны жадаючы зможа запоўніць і бясплатна накіраваць свайму адрасату на тэрыторыі Беларусі паштоўку. Зрабіць гэта можна будзе падчас правядзення актывістамі БРСМ мерапрыемстваў праекта. Па месцы прызначэння ўсю карэспандэнцыю даставяць работнікі аддзяленняў паштовай сувязі РУП "Белпошта".
У артыкуле БЕЛТА адзначаецца, што Цэнтрвыбаркам падтрымлівае моладзь. Але нагадаем, што толькі 10 маладзёнаў ва ўзросце да 31 года з 265 былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў.