На Шаркаўшчыне настаўнікі пішуць дыктоўку, прымеркаваную да Адзінага дня галасавання
"Віцебская Вясна" паведамляе, што на Шаркаўшчыне Адзіны дзень галасавання піяраць не толькі на пляцоўках дзяржаўных СМІ, але і ў школах. Сайт шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы” піша, што настаўнікі сярэдняй школы №1 пасёлка прынялі ўдзел у тэматычный анлайн-дыктоўцы.
Раённае выданне справаздачыцца, што ўдзельнікам загадзя раздалі спецыяльныя бланкі, куды трэба было запісаць слушныя адказы на 20 пытанняў, якія дыктавала вядучая. Удзельнікамі анлайн-дыктоўкі, прымеркаванай да Адзінага дня галасавання, сталі педагогі сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына, сябры Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь". Што гэта былі за пытанні — не паведамляецца.
Паводле выдання, у анлайн-дыктоўцы, прымеркаваным да Адзінага дня галасавання, прыняло ўдзел больш за 150 чальцоў Віцебскага абласнога аддзялення праўладнай партыі «Белая Русь». А ініцыятарам правядзення мерапрыемства сталі чальцы гэтай партыі з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава, у сценах якога і праводзілася дыктоўка як у вочным, так і анлайн-фармаце.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"