Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Жлобінская анамалія: адразу чатыры кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў зарэгістраваныя ў горадзе металургаў

Па Жлобінскай выбарчай акрузе №40 зарэгістраваныя кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чатыры асобы, што можна лічыць рэкордам для Гомельшчыны. Яшчэ на сямі акругах вобласці вылучаныя па тры кандыдаты, а астатнія маюць па аднаму спарынг-партнёру.

У Жлобіне спаборнічаць будуць трэнер-выкладчык філіяла Гомельскай спартыйнай школы алімпійскага рэзерву Уладзіслаў Вярбіцкі (вылучаны ад ЛДПР), аспірант ГДУ імя Францыска Скарыны Андрэй Паўленка (КПБ), дырэктарка Жлобінскай сярэдняй школы №5 Аксана Міраеўская («Белая Русь»), якая на папярэдніх выбарах была старшынёй выбарчай камісіі, а таксама начальнік аддзела інфармацыі, ідэалогіі і развіцця персаналу Аляксандр Малабіцкі («Белая Русь»). Апошні неаднаразова вылучаўся членам акруговай выбарчай камісіі.

zhlobin-piket-2.jpg
Пікет Андрэя Паўленкі ў Жлобіне

Відавочна, што рэальнымі прэтэндэнтамі на дэпутацкі мандат будуць толькі двое з іх. Гэта Аляксандр Малабіцкі і Аксана Міраеўская.

Кандыдаты правялі па некалькі агітацыйных пікетаў на адзіным дазволеным ў Жлобіне месцы – пляцоўцы каля Палаца культуры металургаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»