За ўдар кулаком па выбарчаму стэнду — крымінальная справа, якая прадугледжвае да 3 гадоў калоніі
Па дадзеных следства, ноччу 9 лютага 36-гадовы мужчына, нібыта знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ішоў паблізу магазіна па вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Ён падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і стукнуў па ім кулаком. Пасля чаго сыйшоў.
Мужчыну затрымалі міліцыянты. Распачата крымінальная справа паводле ч.1 арт. 339 (хуліганства). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да трох гадоў калоніі. Адзначаецца, што матывы свайго ўчынку мужчына патлумачыць так і не змог. Невядома, якая меры стрымання ўжыта ў адносінах да мужчыны.