У Гомелі правялі дзіўны флэшмоб пад пільным наглядам незнаёмца
У рамках акцыі «ГомГМУ ідзе на выбары" кіраўніцтва медыцынскага ўніверсітэта разам са студэнтамі правялі 12 лютага дзіўны флэшмоб, назваўшы яго агітацыйным мерапрыемствам, прысвечаным выбарчай кампаніі: пад вокнамі вуза выбудавалі сімвалічную «птушку».
Адна з удзельніц флэшмобу Ганна Хадановіч шчыра заявіла: «Мне яшчэ 17, сама галасаваць не магу, але ведаю, што многія паўналетнія хлопцы вельмі адказна да гэтага ставяцца».
Удзельнікі агітацыйнага мерапрыемства паведамляюць, што эстафету да адзінага дня галасавання прымуць і іншыя ВНУ абласнога цэнтра.
Выклікае здзіўленне адзін з фотаздымкаў, апублікаваных у абласной газеце, на якім бачна, што за студэнтамі з вакна назірае мужчына нестудэнцкага ўзросту.