Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Фотафакт. У Маладзечне пікетавалі ў недазволеным месцы

У Маладзечне заўважаны агітацыйны пікет у недазволеным месцы. Згодна рашэнню райвыканкама № 54 ад 9 студзеня 2024 года, вызначылі для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі пляцоўку перад будынкам дзяржаўнай установы "Палац культуры г. Маладзечна", размешчаны па адрасе г. Маладзечна, Цэнтральная плошча, 4. На фота бачны пікет на вул. Прытыцкага паміж кінатэатрам "Радзіма" і касцёлам. Там забаронена пікетаваць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"