Чыноўнікі адзначаюць асаблівую роля жанчын у выбарчых камісіях Гарадзеншчыны
У выбарчых камісіях Гарадзеншчыны большасць складаюць жанчыны. Такую “сенсацыйную” інфармацыю агучыў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму Аляксандр Южык у праекце БЕЛТА “Страна говорит”.
Ён расказаў, хто па прафесіях уваходзіць у склад выбарчых камісій у Гарадзенскай вобласці. Іменныя склады гэтых камісій фактычна засакрэчаны, ніякай канкрэтнай інфармацыі не даў і Южык, падкрэсліўшы толькі асаблівую ролю жанчын:
"У нашых участковых камісіях большасць — гэта жанчыны. Як правіла, яны больш адказныя і дысцыплінаваныя. Гэтая праца патрабуе спакою, упэўненасці, скрупулёзнасці, дакладнасці. Напэўна, таму, а таксама зыходзячы з практыкі папярэдніх выбарчых кампаній, большасць членаў на розных узроўнях камісіі — гэта жанчыны".
Расказаў выканкамаўскі чыноўнік і пра бяспеку ананімных сябраў выбарчых камісій:
"Такога, як у 2020 годзе, калі людзі баяліся за сваё жыццё і бяспеку, сёння няма. І дзяржаўныя органы, і праваахоўная сістэма прынялі ўсе меры, каб кожны член камісіі ведаў свае правы, абавязкі і адчуваў сябе абароненым", — цытуе словы Южыка "Гарадзенская праваабарона".