"Намагаюцца стварыць уражанне высокай яўкі незаконнымі і маніпулятыўнымі метадамі". Распавядаем пра этапы галасавання і падліку галасоў
Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў* дэпутатаў, зацверджаным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, датэрміновае галасаванне пройдзе з 20 па 24 лютага. Яно прадоўжыцца пяць дзён — з аўторка па суботу ўключна. 25 лютага адбудзецца адзіны дзень галасавання. Пасля гэтага выбарчыя камісіі перойдуць да этапу падліку галасоў і падвядзення вынікаў. З аналітыкамі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаем пра важнасць этапаў галасавання і падліку галасоў, наколькі гэтыя этапы адпавядаюць міжнародным стандтартам і што мы маем на практыцы, якія наступствы сфальсіфікаваных выбараў і куды скардзіцца пры парушэннях на выбарах.
Этапы галасавання і падліку галасоў: чым яны важны і на што ўплываюць?Этап галасавання з’яўляецца кульмінацыяй працэсу дэмакратычных выбараў, падчас якога выбаршчыкі робяць свой выбар сярод зарэгістраваных кандыдатаў на дзяржаўныя пасады, на якіх апошнія мусяць прадстаўляць народ. Так працуе прадстаўнічая дэмакратыя: непасрэдна абраныя народам дэпутаты прадстаўляюць іх інтарэсы і прымаюць рашэнні ад імя народу — свайго электарату, перад якім дэпутаты нясуць адказнасць. Нагадаем, што права на ўдзел у выбарах — гэта адна з асноўных праяў рэалізацыі права на ўдзел у дзяржаўным кіраванні. Вынікі галасавання вызначаюць, хто персанальна ўсё ж такі будзе прадстаўляць народ. У залежнасці ад таго, як праходзіць гэты этап, можна казаць ці было зафіксавана меркаванне выбаршчыка і ці было яно належным чынам улічана. Не менш важным этапам выбарчага працэсу з’яўляецца падлік галасоў. Ён вызначае вынікі выбараў і будучыню краіны. Дзяржава мусіць стварыць умовы, пры якіх падлік галасоў адбываецца празрыста, дакладна і шчыра. Дзяржава мусіць абараняць галасы выбаршчыкаў ад фальсіфікацый вынікаў і папярэджваць такія злачынствы (арт. 191 і 192 КК), а не здзяйсняць іх. |
Чым рэгламентуецца парадак галасавання і якія недахопы назіраюцца?Парадак галасавання і падліку галасоў рэгламентуецца главамі 13 і 14 Выбарчагу кодэксу Рэспублікі Беларусь (ВК). Там вызначаецца месца і час, як мусіць адбывацца арганізацыя галасавання на ўчастку або падчас датэрміновага галасавання і г.д. Некаторыя моманты галасавання і падліку галасоў недастаткова вызначаны і прапісаны агульна. Напрыклад, навогул не рэгламентаваны метад падліку бюлетэней УВК, што дазваляе ўладам праводзіць маніпуляцыі падчас падлікаў галасоў. Пасля крытыкі незалежных назіральнікаў ўлады рабілі метадычнае кіраўніцтва для сябраў камісій, у якім былі прапісаны такія моманты, як схема растаноўкі сталоў, сябраў камісій і назіральнікаў так, каб усім было бачна, як адбываецца падлік галасоў. У 2023 годзе таксама былі прыняты метадзічны дапаможнік для ўчастковых выбарчых камісій. Пры гэтым, Беларусь з’язляецца краінай-удзельніцай розных міжнародных механізмаў, у прыватнасці, з 30 студзеня 1992 г. – АБСЕ, а таму мусіць выконваць прынятыя ў рамках дадзенага механізму стандарты, выконваць рэкамендацыі і запрашаць назіральнікаў для забяспечання празрыстых выбараў. |
Якія асноўныя прынцыпы галасавання існуюць у Беларусі?Галасаванне мусіць быць таемным і свабодным. Таемным – значыць, што выбар выбаршчыка вядомы толькі яму. Таемнае галасаванне гарантуе свабоднае выказванне свайго меркавання. Таксама каб быць свабодным, галасаванню патрабуецца сапраўдны выбар: паміж рознымі кандыдатамі, у тым ліку з прадстаўленнем апазіцыйных прадстаўнікоў. Сваё меркаванне выбаршчыкі павінны фарміраваць самі, на іх не могуць ціснуць улады або прыватныя асобы, дзяржава павінна прадухіляць такія дзеянні, а іх выканаўцы мусяць панесці адказнасць за парушэнне прынцыпу свабоднага выказвання свайго меркавання. Пра гэта сведчаць абавязацельствы ў сферы дэмакратычных выбараў, якія існуюць у дзяржавах-удзельніцах АБСЕ, а таксама арт. 191 КК “Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў, або рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, або рабоце Цэнтральнай выбарчай камісіі, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата” і арт. 192 КК “Парушэнне заканадаўства аб выбарах <...> і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян". |
"Барані Божа, мяне пачнуць "скланяць", што мая група не прагаласавала". Галасаваць – права ці абавязак?
Юрыдычная служба "Вясны" разбіраецца, чым адрозніваецца свабоднае галасаванне ад абавязковага.
Што будзе адбывацца на электаральнай кампаніі ў апошні тыдзень?У Беларусі этап галасавання і падліку галасоў можна ўмоўна падзяліць на некалькі важных стадый: датэрміновае галасаванне → асноўны (адзіны) дзень галасавання (у тым ліку, па месцы знаходжання выбаршчыкаў) → падлік галасоў → перадача вынікаў галасавання з УВК у вышэйшую камісію (АВК).
20 лютага ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне, якое працягнецца да 24 лютага. Асноўны дзень галасавання на гэтых выбарах* – 25 лютага. |
Датэрміновае галасаванне: наколькі гэта (не)адпавядае міжнародным стандтартам?Згодна з арт. 53 ВК, датэрміновае галасаванне з’яўляецца экстраардынарнай мерай, бо правам удзелу у датэрміновым галасаванні надзяляюцца тыя людзі, якія не могуць узяць удзел у выбарах у асноўны дзень галасавання. Пры гэтым, заканадаўства не патрабуе афіцыйных пацверджанняў немагчымасці прагаласаваць у асноўны дзень, чым актыўна карыстаюцца ўлады. Правядзенне датэрміновага галасавання ў Беларусі лічыцца адной з сістэмных праблем выбарчага працэсу Беларусі, паколькі стварае шырокія магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў выбараў. А менавіта падчас датэрміновага галасавання ў сябраў камісій ёсць магчымасць падкладаць бюлетэні ў скрыні, якія ніяк не кантралююцца ноччу і фальсіфікаваць яўку на выбарах, падвышаючы яе ў некалькі разоў – у два, тры, пяць і нават у адзінацць. І як следства – высокая яўка на датэрміновае галасаванне. У папярэдняй парламенцкай кампаніі яўка падчас датэрміновага галасавання дасягнула рэкордных на той момант 35,77%, што з’яўляецца амаль што паловай ад агульнай афіцыйнай яўкі (77,22 %). З вынікамі назірання кампаніі за выбарамі 2019 года можна азнаёміцца ў аналітычнай справаздачы праваабаронцаў. Тады ў ВК яшчэ было замацавана: выбары прызнаюцца выбарамі, якія адбыліся, калі ў галасаванні ўзялі ўдзел больш за палову выбаршчыкаў акругі. У апошняй рэдакцыі ВК ад 14.03.2023 г. няма ўстаноўленай мінімальнай яўкі для таго, каб выбары адбыліся. То бок выбары будуць прызанныя ўладамі сапраўднымі нават тады, калі прыдзе нязначная частка насельніцтва. Пры гэтым, старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў падтрымку прыняцця дадзеных зменаў выказаўся, што адсутнасць мінімальнай яўкі выбаршчыкаў “спросціць працу выбарчым камісіям і суб'ектам, якія займаюцца арганізацыяй выбараў”.
Датэрміновае галасаванне не з’яўляецца распаўсюджанай з’явай сярод дэмакратычных краін. Хаця па сваёй ідэі можа быць пазітыўнай мерай, якая рэалізуе прынцып усеагульнасці — кожны мае права на нараўне з астатнімі на тое, каб прагаласаваць, а таксама прынцып універсальнасці — галасаванне падчас некалькіх дзён забяспечвае больш шырокі дасяг розных групаў насельніцтва, якім можа быць цяжка ці немагчыма прагаласаваць у асноўны дзень галасавання (Альтэрнатыўныя метады і арганізацыя галасавання, АБСЕ). Эксперты АБСЕ вызначаюць спецыяльныя працэдуры галасавання, якія прымяняюцца адносна людзей, якія фізічна не могуць прыйсці на ўчастак для галасавання, а прымяняцца яны могуць толькі пры абавязковай умове кантролю бяспекі галасоў (абязацельствы ў сферы дэмакратычных выбараў, якія існуюць у дзяржавах-удзельніцах АБСЕ). |
"Сёння гэта адзіны, што застаўся, бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай". Праваабаронцы распавядаюць пра права на галасаванне
Галасаванне ў асноўны дзень: што важна ведаць?У мэтах рэалізацыі таямніцы галасавання, яно мусіць быць асабістай справай — нельга галасаваць групай (у тым ліку, сям’ёй), вырашаць за іншага чалавека або з парады іншага (Збор рэкамендуемых норм пры правядзенні выбараў ). Парадак галасавання рэгламентуецца арт. 52 ВК. Асабліва звяртаем увагу на наступныя моманты:
|
А ці можна галасаваць з дому?Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыкаў праходзіць у асноўны дзень галасавання, хаця запытаць яго можна раней. Для галасавання з дому выбаршчыка ва ўчастковых камісіях павінны быць тры пераносныя скрыні для галасавання. Па ўзгадненні з ЦВК колькасць скрыняў можа быць павялічана, але не больш чым на дзве, адзначаецца ў арт. 54 ВК. На мінулых выбарах фіксавалася анамальна высокая колькасць тых, хто прагаласаваў, па месцы знаходжання, а таксама адсутнасць большасці з такіх выбаршчыкаў пісьмовых заяў. Заканадаўства патрабуе мець для гэтага паважлівую прычыну, напрыклад, цяжкі стан здароўя і пісьмовую або вусную заяву, але не патрабуе афіцыйнага пацверджання гэтым прычынам. На практыцы гэта дазваляе арганізаваць такое галасаванне і без заявак, а назіральнікам не даказваць сапраўднасць такіх заявак, адзначалі праваабаронцы яшчэ на выбарах у 2019 годзе. Эксперты Венецыянскай камісіі лічаць, што “выкарыстанне пераносных скрынь для галасавання непажадана, паколькі спалучана з сур'ёзнай небяспекай падтасовак. Тым не менш, калі яны ўсё ж выкарыстоўваюцца, варта вызначыць жорсткія ўмовы з мэтай недапушчэння парушэнняў, у тым ліку накіраванне разам са скрыняй некалькіх сяброў участковай выбарчай камісіі, якія прадстаўляюць розныя палітычныя аб'яднанні”. Таксама яны звяртаюць увагу на падвышаную рызыку ўплыву сябраў камісіі на выбаршчыкаў. |
Як ажыццяўляецца падлік галасоў у Беларусі? Наколькі ён (не)празрысты?Калі дзяржава арыентаваная на чалавека, тады яна зацікаўлена ў даверы грамадства да вынікаў падліку галасоў. Сябры выбарчых камісій, якія мусяць складацца з розных палітычных і грамадскіх прадстаўнікоў, яны абавязаны супрацоўнічаць з назіральнікамі, у тым ліку міжнароднымі, каб у сябраў камісій не было магчымасці сфальсіфікаваць вынікі, а ў выбаршчыкаў – сумневаў у празрыстасці працэдуры падліку. Гэта выяўляецца ў такіх дзеяннях, як, напрыклад, дэманстрацыя кожнага бюлетэню ўсім і агалошванне, за каго ён прагаласаваў, такім чынам, каб назіральнікі маглі весці свой незалежны падлік. Згодна з міжнароднымі стандартамі, да назірання за падлікам галасоў могуць быць нават дапушчаныя выбаршчыкі, якія зарэгістраваны на дадзеным участку. Усе яны маюць права на атрыманне пратаколу з вынікамі падліку галасоў, яшчэ адна копія мусіць быць неадкладна вывешаная на дошцы аб’яў, другая копія застаецца на выбарчым участку і трэцяя копія накіроўваецца ў вышэйшую інстанцыю, У той жа час, у Выбарчым кодэксе Беларусі адсутнічае апісанне працэдуры падліку выбарчых бюлетэняў. Адсутнічаюць на гэты конт пастановы ЦВК і метадычныя дапаможнікі. На практыцы, чальцы УВК ажыццяўляюць сумесны і адначасовы падлік бюлетэняў, хаваючы гэты працэс ад назіральнікаў (на гэтых выбарах* незалежных назіральнікаў і зусім няма). Працэдура падліку бюлетэняў не з’яўляецца празрыстай і не дазваляе суаднесці вынікі назірання за падлікам галасоў з дадзенымі, адлюстраванымі ў пратаколе аб выніках галасавання. Напрыклад, не агалошваюцца вынікі асобнага падліку галасоў, у шматлікіх УВК падлік бюлетэняў не ажыццяўляецца асобна за кожнага кандыдата, у большасці УВК назіральнікі знаходзіліся ў нязручным для ажыцяўлення назірання за падлікам галасоў месцы.
Па назіранні за мінулымі выбарчымі кампаніямі, фальсіфікацыі вынікаў галасавання адбываюцца як на кожнай УВК, так і ў акружных выбарчых камісіях, куды павінны перадавацца пратаколы з вынікамі галасавання з усіх участковых выбарчых камісіях з адпаведнай акругі. ВК не дэталізуе працэс звядзення вынікаў, а таму сябры АВК лічаць па адвольнай працэдуры. Праверыць гэта немагчыма і таму, што на практыцы УВК не публікуюць вынікі галасавання па сваіх участках. На папярэдніх выбарчых кампаніях, як і на выбарах дэпутатаў у 2019 г., назіральнікі фіксавалі, што працэдура звядзення вынікаў не з’яўляецца празрыстай. |
Якім стандартам павінны адпавядаць этап галасавання?Па-першае, улады мусяць агулам пераглядзець сваю палітыку па (не)выкананні правоў чалавека. Пры гэтым, на дадзены момант нават фармальнае выкананне асобных рэкамендацый няздольна вярнуць выбарам у Беларусі належную ім свабоду, справядлівасць і сапраўднасць. Чаму выбары не могуць быць прызнаныя зараз праз рэпрэсіўную абстаноўку ў краіне прысвечана першая справаздача місіі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Па-другое, яшчэ ў 2010 годзе Рэспубліцы Беларусь былі дадзеныя рэкамендацыі АБСЕ і Венецыянскай камісіі, вынесеных па выніках назірання за папярэднімі выбарамі, а таксама падрабязныя прапановы кампаніі "Праваабронцы за свабодныя выбары". Праводзіць дэмакратычныя выбары з улікам міжнародных стандартаў, у прыватнасці свабодным і таемным галасаваннем – гэта абавязак дзяржавы, улада якой сапраўды базуецца на волі народа. Венецыянская камісія падкрэслівае важнасць этапу галасавання, бо менавіта падчас яго адбываюцца самыя распаўсюджаныя і крытычныя парушэнні падчас выбараў. Беларусь з’яўляецца прыкладам краіны, калі практычная рэалізацыя дэмакратычных норм патрабуе радыкальнай змены адносінаў да іх і гэтаму мусяць актыўна садзейнічаць улады. Напрыклад, прымаць пэўныя меры па супраціву традыцыям і звычаям, якія негатыўна ўплываюць на выбары. Дарэчы шматлікія з рэкамендацый і прапаноў накіраваны на вырашэнне вышэйапісаных праблем. Напрыклад, што тычыцца датэрміновага галасавання:
Асобная ўвага накіравана на неабходнасць дэталёвай рэгламентацыі парадку фарміравання ВК, галасавання і падліку галасоў, без якой немагчыма забяспечыць правядзенне выбараў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне свабодных і справядлівых выбараў, у прыватнасці, Капенгагенскаму дакументу АБСЕ 1990 г.:
Толькі празрыстая працэдура падліку галасоў дазваляе зрабіць высновы аб рэальным волевыяўленні выбарцаў (Венецыянская камісія + АБСЕ). Венецыянская камісія і АБСЕ далі такі шэраг рэкамендацый і прапаноў:
Дэмакратычныя выбары мусяць існаваць у дзяржаве з незалежнай судовай уладай. На дадзены момант ВК прадугледжвае абмежаваны пералік падстаў для звароту ў судовыя органы ў сувязі з парушэннем выбараў. |
Якія наступствы фальсіфікацыі вынікаў?
Агулам выбары не могуць разглядацца ў вакууме. Калі ў краіне адбываюцца палітычныя рэпрэсіі, цяжка казаць пра магчымасць дэмакратычных выбараў з вынікамі, якія ўсе прызнаюць. Пад прыкрыццём устаноўленых заканадаўствам працэдур і з парушэннем міжнародных стандартаў у галіне правядзення дэмакратычных выбараў улады пераследуюць сваю лінію ўтрымання ўлады нелегітымным спосабам. ЦВК нясе адказнасць за арганізацыю і правядзенне выбараў на дзяржаўным узроўні. А сябры ўчастковых камісій непасрэдна лічаць галасы. Вызначэнне таго, хто ўваходзіць у склад камісій – таксама не адпавядае міжнародным стандартам і ў рэпрэсінай абстаноўцы не можа адпавядаць, бо апазіцыйныя партыі і іншыя грамадскія аб’яднанні выключаныя з электаральнага працэсу, суды з’яўляюцца перадузятымі, адсутнічае гарантыя незалежнасці ЦВК і гд. Пры гэтым, заканадаўча ў любой абласной ці Мінскай гарадской выбарчых камісіях ёсць права прызнаць выбары несапраўднымі, калі стане вядома пра парушэнні падчас выбараў, падліку галасоў (арт. 83 ВК). Таксама гэта могуць зрабіць ЦВК і Вярхоўны суд (арт. 84 ВК). Такім чынам, за арганізаваную фальсіфікацыю вынікаў галасавання і іншыя звязаныя са злачыннай мэтай парушэнні выбарчага працэсу ЦВК і сябры ўсіх выбарчых камісій мусяць несці крымінальную адказнасць. Нават у нашым крымінальным кодэксе ёсць юрыдычная адказнасць за “падробку дакументаў па выбарах, або парушэнне таямніцы галасавання, або заведама няправільны падлік галасоў або іншае скажэнне вынікаў галасавання”, якую нясуць асобы, якія ўваходзяць у склад ЦВК і іншых выбарчых камісій (арт. 192 КК). |
Куды скардзіцца і пры якіх умовах?Любое парушэнне падчас любой стадыі выбарчага працэсу, у тым ліку і этапы галасавання і падліку галасоў, цягне за сабой юрыдычную адказнасць (арт. 49 ВК). У артыкуле пералічаны такія дзеянні, як перашкоды свабоднаму ажыццяўленню права свабодна абіраць і быць абраным, падробка дакументаў па выбарах, заведама няправільны падлік галасоў або іншае скажэнне вынікаў галасавання, якія парушылі таямніцу галасавання і інш. Зварот аб парушэнні падаецца ў вышэйшую выбарчую камісію, дзяржаўны орган (напрыклад, пракуратура, якая мусіць сачыць за законнасцю), падаецца не пазней, чым як за 10 дзён пасля выбараў. Звароты, пададзеныя па сканчэнні гэтага тэрміну, застаюцца без разгляду. Звароты разглядаюцца ў трохдзённы тэрмін, а звароты, якія звязаныя з рэалізацыя выбарчага праву ў дзень выбараў, — не больш, чым за 2 гадзіны (арт.49-1 ВК). |
Што рабіць, калі заўважылі парушэнне падчас галасавання і падліку галасоў?Перадаваць інфармацыю кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Паведаміць аб парушэнні можна праз Google-форму або звязацца з намі праз "гарачую лінію" @viasnaSOS і @viasnainfo. Вось тут можна знайсці Памятку па бяспецы |
Чытаць іншыя інфармацыйныя матэрыялы кампаніі:
"Задушанае інфармацыйнае асяроддзе і татальны кантроль над грамадствам". Гаворым з праваабаронцам аб праблемах і рэаліях выбараў*
"Сёння гэта адзіны, што застаўся, бяспечны спосаб узаемадзеяння з уладай". Праваабаронцы распавядаюць пра права на галасаванне
Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі". Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*