БДІПЧ АБСЕ шкадуе аб адсутнасці запрашэння назіраць за выбарамі ў Беларусі
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ 21 лютага выступіла з заявай з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У арганізацыі выказаліся і з нагоды рашэння беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў на будучыя выбары.
Дырэктар БДІПЧ Матэа Мекачы адзначыў, што многія праваабаронцы, актывісты і простыя грамадзяне, якія выказваюць нязгоду, былі асуджаныя, заключаныя ў турму і падвергліся пераследам. Праваабарончая праца можа ўключаць у сябе крытыку ўрада і спрыяе дабрабыту любога грамадства. Сумна бачыць, што гэтая праца цяпер крыміналізаваная ў Беларусі, адзначылі ў БДІПЧ.
"Мы яшчэ раз заклікаем улады Беларусі паважаць правы праваабаронцаў і ўсіх грамадзян, паколькі на карту пастаўлена здароўе і нават жыццё гэтых грамадзян ды іх сем'яў".
БДІПЧ заяўляе пра "сур'ёзную занепакоенасць" арыштамі людзей за ўдзел у пратэстах або за дзеянні ў сацсетках і заклікае вызваліць усіх несправядліва затрыманых.
Акрамя таго, арганізацыя выказала шкадаванне аб рашэнні беларускіх уладаў не накіроўваць запрашэнне назіраць за выбарамі, тым самым "пазбавіўшы грамадзян ды інстытуты краіны магчымасці атрымаць бесстароннюю, празрыстую і ўсебаковую ацэнку з боку міжнароднага органа".
"Хоць Бюро не можа назіраць за выбарамі, БДІПЧ працягвае ўважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі і іх наступствамі для дэмакратыі і правоў чалавека ва ўсіх галінах, ахоплівае яго мандатам".
Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі". Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*