Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На прапаганду датэрміновага галасавання на Светлагоршчыне кінуты ўсе сілы

Каб пераканаць выбарцаў прыняць удзел у датэрміновым галасаванні светлагорскія ўлады прыкладаюць тытанічныя намаганні: кіраўнікі розных узроўняў сваім прыкладам запрашаюць прагаласаваць менавіта датэрмінова, праводзяццца канцэрты і флэшмобы, а раённая газета "Светлагорскія навіны" штодня прысвячае некалькі матэрыялаў гэта тэме.

Толькі за тры дні было апублікавана каля дзесятка матэрыялаў, у якіх прапагандуецца датэрміновае галасаванне. Прыводзім некаторыя загалоўкі:

"Датэрмінова ў Светлагорску прагаласавала лаўрэатка конкурсу "Настаўнік года";
"Любоў да краіны пачынаецца з сям'і: ураджэнец Светлагорска ўпершыню возьме ўдзел у выбарах";
"У Дзень роднай мовы светлагорцы галасуюць датэрмінова»;
"Старшыня Светлагорскага раённага аддзялення Беларускага саюза жанчын прагаласавала датэрмінова";
"Датэрмінова галасуе моладзь Светлагоршчыны";
"Актыўна ідзе датэрміновае галасаванне на ўсіх участках у Светлагорску";
"У Светлагорскім раёне стартавала датэрміновае галасаванне".



Таксама ў гэтыя дні танцавальная група "Факел" Светлагорскага дома культуры энергетыкаў правялі танцавальны флэшмоб на адным з выбарчых участкаў, па задуме ідэолагаў, "нагадваючы гараджанам пра важнасць удзелу ў галасаванні і што ад іх выбару залежыць будучыня краіны".

Нагадаем, што за тры дні датэрміновага галасавання ў ім прынялі ўдзел па Беларусі - 24,44% выбаршчыкаў, а на Гомельшчыне – больш за 30%.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»