На Магілёўшчыне сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты праводзяцца не ў прызначаных для гэтага месцах
У Магілёўскай вобласці было зафіксавана некалькі фактаў, калі сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты розных узроўняў праводзіліся не ў прызначаных для гэтага месцах.
Напрыклад, кандыдат у Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 Дзмітрый Рагаўцоў (прарэктар МДУ імя Куляшова) меў некалькі сустрэч у канферэнц-залах медычных установаў, а таксама ў працоўных аўдыторыях МДУ ім. Куляшова. Кандыдат у Палату прадстаўнікоў па Шклоўскай акрузе №90 Валерый Малашка (намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама) меў сустрэчу з падначаленымі, якую прадставіў як агітацыйную пасля афіцыйнага мерапрыемства аблывканкаме у будынку Дома культуры вобласці (у спісе дазволеных для сустрэчаў месца яго няма) Кандыдат у Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №85 Ігар Марзалюк меў сустрэчы з працоўнымі на месцах іх працы (завод "Магілёўтрансмаш", мясцовы філіял "Магілёўаблгаз"), іншыя. Таксама ёсць прыкметы, што недазволенымі памяшканнямі карысталіся іншыя кандыдаты ўсіх узроўняў.
Апроч гэтага, сустрэчы з кандыдатамі публічна не абвяшчаліся на адпаведных рэсурсах: невядома, хто, калі і як мог сустрэцца з выбаршчыкамі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"