Прыйшоў на выбарчы ўчастак – і атрымаў кнігу ў падарунак
Якіх толькі спосабаў не выкарыстоўваюць чыноўнікі, каб заманіць выбарцаў на датэрміновае галасаванне. 24 лютага на ўчастку для галасавання №33 у Сурынцы, што ў Кобрынскім раёне, з’явілася маладая сям’я мясцовага жыхара Сяргея Капыловіча.
Адначасна там, амаль "выпадкова", з'явіўся і старшыня Слонімскага раённага савету “дэпутатаў” Алег Таргонскі і напэўна зусім выпадкова фотакарэспандэнт раённай газеты “Слонімскі веснік”.
На участку для галасавання Алег Таргонскі ва ўрачыстай абстаноўцы "ўручыў работніку КСУП "Імя Суворава" кнігу "Равеснікі маладой Беларусі", паведамляе "Гарадзенская праваабарона".
Сяргей Капыловіч — якраз адзін з герояў гэтай кнігі. Такое выданне, як пішуць прапагандысты, прыдумала Алена Пасюта, якая ўзначае абласны "дэпутацкі корпус". "Кніга распавядае пра маладых людзей, якія, выкарыстоўваючы ўмовы і магчымасці краіны, змаглі рэалізаваць сябе як асобы і прафесіяналы".