Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У Беларусі больш за адзінаццаць тысяч ініцыятыўных груп будуць збіраць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты

Збор подпісаў у Dana Mall у Мінску
Збор подпісаў у Dana Mall у Мінску

25 снежня завяршылася рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Паведамляецца, што ўсяго ў краіне зарэгістраваныя агулам 11 385 ініцыятыўных груп: 164 – у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 11221 – у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

У выбарчыя камісіі паступілі дакументы аб вылучэнні 366 кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Збор подпісаў працягнецца з 17 снежня па 15 студзеня ўключна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Прапагандысты, экс-намеснік кіраўніка МУС, ідэолаг Лукашэнкі. Хто прэтэндуе на дэпутацтва ў парламенце ад Мінску

Распавядаем, за вылучэнне каго ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць збіраць подпісы ў Мінску.

Міністарка працы і сацабароны — на Дзяржынскай акрузе, намесніца старшыні КДК — на Вілейскай. Хто збіраецца ў дэпутаты ад Мінскай вобласці

Па стане на 23 снежня ў Мінскай вобласці зарэгістраваліся пакуль толькі восемь асобаў, якія прэтэндуюць на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Свае ініцыятыяўныя групы па зборы подпісаў вылучылі сябры партыі "Белая Русь" і беспартыйныя асобы ў сямі раёнах Міншчыны. Распавядаем пра іх.