Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Крызіс даверу". Беларускі МЗС растлумачыў, чаму не запрашаюць назіральнікаў АБСЕ на выбары*

Ілюстрацыйнае фота "Белапан"
Ілюстрацыйнае фота "Белапан"

Беларусь не будзе запрашаць назіральнікаў АБСЕ на парламенцкія выбары*. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас. Раней Ігар Карпенка заяўляў, што ЦВК акрэдытуе назіральнікаў АБСЕ, калі іх запросяць на выбары ў Беларусі.

У беларускім МЗС растлумачылі, чаму не маюць намеру запрашаць назіральнікаў АБСЕ на будучыя выбары:

  • "Геаграфічныя і функцыянальныя перакосы ў сістэме АБСЕ. Так, напрыклад, АБСЕ накіроўвае на захад і ўсход ад Вены зусім розную колькасць сваіх назіральнікаў. Больш за тое, сярод іх заўсёды дамінуюць прадстаўнікі краін Захаду".
  • "Дэградацыя атмасферы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на прасторы АБСЕ, крызіс даверу, парушэнне традыцый паважлівага, дыпламатычна-карэктнага дыялогу".
  • "Пагаршэнне па віне Захаду лагістычных магчымасцяў выезду і ўезду з Беларусі па прычыне закрыцця заходнімі суседзямі шэрагу пунктаў пропуску на мяжы і абмежаванне авіяцыйных паветраных зносін".

Тыдзень таму стала вядома, што Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі накіравала запрашэнні калегам у краінах СНД для ўдзелу ў назіранні за адзіным днём галасавання, які пройдзе 25 лютага 2024 года.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

"Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі". Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*

Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядае ўсё, што трэба ведаць пра незалежнае назіранне.