Еўрадэпутаты заклікалі не прызнаваць вынікі беларускіх выбараў*
Еўрапейскі парламент 8 лютага прыняў тэрміновую рэзалюцыю па Беларусі, у якой дэпутаты выказалі, апроч усяго, пазіцыю па выбарах* у Беларусі, якія маюць адбыцца 25 лютага. Еўрапейскія дэпутаты заклікалі ЕС і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі беларускіх выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў — з-за адсутнасці празрыстасці, свабоды і справядлівасці.
У прэамбуле дакумента адзначана, што дэмакратычныя апазіцыйныя партыі не маюць магчымасці ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі.
Нагадаем, раней Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ў рэзалюцыі заявіла, што не прызнае вынікі выбараў* у Беларусі.