Актывісты "Белай Русі", кіраўнікі прадпрыемстваў і святар: хто ў Жлобіне галасуе датэрмінова?
Жлобінская раённая газета «Новы дзень» агітуе мясцовых жыхароў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Інфармацыя з“яўляецца на сайце па некалькі разоў за дзень.
У трэці дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў сваім правам правам скарыстаўся клірык Жлобінскага праваслаўнага благачыння, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага протаіерэй Леанід Міхайлоўскі, наведаўшы свой выбарчы ўчастак № 35:
"Асноўны дзень галасавання прыпадае на нядзелю, – адзначыў айцец Леанід. – Для нас, святароў, гэта самы напружаны час, калі з раніцы трэба правіць службу ў храме, а затым займацца парафіяльнымі справамі. Таму я і прагаласаваў датэрмінова, у больш зручны для мяне дзень. Захоўвай нас усіх Бог!"
На ўчастку № 20 сёння датэрмінова прагаласавалі намеснік старшыні Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь", старшыня акруговай выбарчай камісіі Валянцін Ундруль.
Не чакаючы адзінага дня галасавання, на выбарчым участку № 35 зрабіў свой выбар і дырэктар унітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Металлургсоцсервис» Андрэй Кірэенка.