"Турпаход" па выбарчых участках Светлагорска
Светлагорск не перастае здзіўляць сваімі выбарчымі выдумкамі і ноу-хау. Услед за інфармацыяй аб тым, як кіраўнікі розных узроўняў сваім прыкладам запрашаюць прагаласаваць менавіта датэрмінова і як праводзяццца канцэрты і флэшмобы, з“явіліся сведчанні аб цікавай групе ці то актывістак, ці то "карусельшчыц", якія былі заўважаныя адразу на некалькіх выбарчыў участках.
Светлагорскія выбаршчыцы "сярэбранага ўзросту" абскакалі натоўпам выбарчыя ўчасткі. Гледзячы на іх экіпіроўку, яны адносяцца да ўдзельніц мясцовага аб“яднання "Актыўстар".
Што пра іх пішуць?
«Назва для аб“яднанння абрана не выпадкова: людзі «срэбнага ўзросту» актыўныя не па гадах, прымаюць удзел практычна ва ўсіх гарадскіх мерапрыемствах. І сёння яны адправіліся на электаральную прагулку, сумясціўшы здаровы лад жыцця і выкананне грамадзянскага абавязку. У рамках акцыі яны групай прайшлі па горадзе ад участка да ўчастку, дзе датэрмінова прагаласавалі".